❗️ Невядомыя спрабуюць выйсці на кантакт з кіраўніцай місіі дэмсіл ва Украіне пад імёнамі супрацоўнікаў СБУ Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што невядомы пад прозвішчам «Андрэй Анатольевіч» спрабуе праз Telegram выйсці на кантакт з кіраўніцай місіі дэмакратычных сіл ва Украіне Вольгай Зазулінскай. Суразмоўца сцвярджаў, што прадстаўляе інтарэсы "ўкраінскага боку", і прапанаваў супрацоўніцтва, у тым ліку матэрыяльнае ўзнагароджанне за інфармацыю. Асаблівую ўвагу звяртае на сябе імя карыстальніка ў Telegram — @tupikov_aa. Яно можа сведчыць пра спробу выдаць сябе за Андрэя Анатольевіча Тупікава, намесніка старшыні Службы бяспекі Украіны. Нагадаем, раней невядомыя таксама спрабавалі выйсці на кантакт з дэлегатам Каардынацыйнай рады і пагражалі яму. Тады выкарыстоўваўся ўліковы запіс у Telegram з імем @rudnicki_il. Гэты нік нагадвае імя Іллі Львовіча Рудніцкага, палкоўніка Службы бяспекі Украіны. ✍️ Калі да вас таксама звярталіся невядомыя з прапановамі супрацоўніцтва, паведаміце пра гэта праваабаронцам на @Viasnainfo.