Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Subscribers9.5K −10 24h
Reach per post (ERR)15.3%1.5K avg views
Posting13.9/daylast 58 minutes ago
Reactions per 1K views22.5🤬 ❤ 😢
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
💔 Дапаможам былым палітвязням Цімуру і Тамазу Піпія пачаць новае жыццё
31-гадовы Цімур і 26-гадовы Тамаз Піпія — браты і футбольныя заўзятары клуба «МТЗ-РІПА». Іх затрымалі 23 верасня 2020 года, у дзень таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі, па крымінальнай справе паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх.
У траўні 2026 года браты амаль адначасова выйшлі на волю. Кожны з іх правёў у беларускай турме больш за пяць гадоў.
Цяпер Цімур і Тамаз знаходзяцца ў Літве. Яны падалі дакументы на атрыманне віду на жыхарства і чакаюць рашэння. Тым часам дапамога, якую яны атрымлівалі пасля вызвалення, скончылася. Без дакументаў знайсці працу вельмі складана, а грошы патрэбныя на самае неабходнае — жыллё і ежу.
🤝 Падтрымаць Цімура і Тамаза Піпія можна па спасылцы BYSOL.
📌 Таксама нагадваем нашы тэксты і інтэрв’ю пра гісторыю сям'і Піпія:
🔹 Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах. Частка другая
🔹 "У калоніі я быў больш вольны, чым на вуліцы — мне ўжо не было чаго губляць": інтэрв'ю з Тамазам Піпія
🔹 "Самае страшнае — не ШІЗА, а штодзённая руціна": Цімур Піпія — пра шэсць гадоў у ПК-15 і вяртанне да жыцця
🔎 Спявачка, юрыст і шматдзетны аграном: каго КДБ уключыў у "спіс тэрарыстаў" за два месяцы
У верасні-кастрычніку 2026 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўнёс у "Пералік арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці" 16 чалавек, а выключыў 19.
Сярод тых, хто трапіў у пералік, — мінская сям'я Дзмітрыя і Таццяны Корсакавых, 27-гадовы юрыст-навуковец Міраслаў Бандарэнка, вакалістка гурта Dymna Lotva Кацярына Манкевіч, шматдзетны бацька і пяцёра беларускіх добраахвотнікаў палка Кастуся Каліноўскага.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121481
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
❗️ Дзевяць фігурантаў справы «дваровых чатаў» збіраюцца судзіць завочна
У дачыненні да дзевяці чалавек распачалі спецыяльную вытворчасць. Пра гэта сведчыць пералік Следчага камітэта.
Спецыяльную вытворчасць распачалі ў дачыненні да Івана Амеляна, Станіслава Ботвіна, Вольгі Нехайчык, Наталлі Гужовай, Кастуся Кірыленкі і Лізаветы Плітнік.
Усіх шасцярых у лістападзе 2024 года ўнеслі ў спіс удзельнікаў так званага «экстрэмісцкага фармавання» «Ордэн». Паводле КДБ, у яго ўваходзяць дваровыя суполкі «Злые когтики», «Сухарево», «Сеніца2.0», «Солидарность», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВИЛИЯ», «Скромные матрешки», а таксама арганізацыя «Соседи».
У пераліку Следчага камітэта таксама згадваюцца Ірына Трафімік, Ігар Ліхач і Андрэй Пупкевіч. Раней іх не называлі датычнымі да «Ордэна».
Усіх дзевяцярых абвінавачваюць у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады" і "ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні".
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
💔 Дзень бацькі без таты: як палітычны пераслед руйнуе беларускія сем'і
21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень бацькі. Звычайна гэта добрая нагода адзначыць ролю мужчыны ў выхаванні дзяцей і падкрэсліць важнасць бацькоўскай апекі. Аднак сёння сотні беларускіх сямей сустракаюць гэтае свята ў разлуцы, бо таты апынуліся ў зняволенні па палітычных матывах.
Сярод палітвязняў у Беларусі — мінімум адзін адзінокі бацька, мінімум 23 шматдзетных бацькоў, мінімум 86 бацькоў непаўналетніх. Гэта бацькі дзяцей з інваліднасцю, шматдзетныя таты, адзінокія бацькі і тыя, чыіх малых забіралі ў прытулкі.
"Вясна" распавядае пра мужчын з рознымі лёсамі, якіх аб'ядноўвае адно: працяглыя тэрміны зняволення і дзеці, якія мусяць расці без бацькоўскай падтрымкі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121480
🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка першая
🔹 Крохкая сувязь: як аднавіць кантакт з дзецьмі пасля вяртання з-за кратаў. Частка другая
📌 Шукаем людзей, якіх завочна асудзілі ў апошні год
Юрысты «Вясны» шукаюць людзей, якіх у Беларусі судзілі завочна цягам апошніх 12 месяцаў.
✍️ Напісаць праваабаронцам @zvarot96
💔 «Ты сядзіш і разумееш, што ніколі адтуль не выйдзеш»: гісторыя былога палітвязня Яна Папковіча
Мы сустрэліся з былым палітвязнем Янам Папковічам у Варшаве. Цяпер ён жыве ў Польшчы разам з сям'ёй, бавіць час з дзецьмі, якіх амаль чатыры гады не бачыў, вучыцца спраўляцца з цяжкасцямі, што прынесла жыццё пасля вызвалення.
Яшчэ год таму Ян адбываў тэрмін у калоніі, не ведаючы, колькі яшчэ яму трэба будзе правесці за кратамі.
За час зняволення яго катавалі і збівалі, неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА і ПКТ, а таксама двойчы дадавалі новыя тэрміны за "злоснае непадпарадкаванне" адміністрацыі калоній.
У снежні 2025 года Яна памілавалі і прымусова вывезлі з Беларусі. Цяпер яму трэба будзе адаптавацца да жыцця ў новай краіне і спраўляцца з наступствамі зняволення.
У вялікай гутарцы з "Вясной" Ян распавёў пра метады ціску ў КДБ, механізм бясконцага падаўжэння тэрмінаў паводле артыкула 411 КК і пра тое, як пасля ўсяго перажытага захаваць свае перакананні, блізкіх і самога сябе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121476
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🗣 Алесь Бяляцкі: «Страта свабоды пачынаецца з слова»
Падчас цырымоніі ўручэння польскай прэміі «Залаты лаўр Super Biznesu», якая прайшла ўчора ў Варшаве, выступіў праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ён нагадаў, што тры гады таму сам стаў лаўрэатам гэтай прэміі, але не змог асабіста атрымаць узнагароду, бо знаходзіўся ў зняволенні.
Паводле Алеся, тая прэмія стала важным сведчаннем таго, што ў Польшчы не забываюць пра беларускіх палітвязняў. Яна таксама паказала беларусам, што палякі, якія самі прайшлі доўгі шлях да свабоды, разумеюць значэнне салідарнасці.
Асобна старшыня ПЦ "Вясна" закрануў стаўленне да беларусаў на фоне палітыкі ўладаў у Мінску.
«Лукашэнка — гэта не Беларусь», — заявіў ён.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121475
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❗️ Невядомыя пагражаюць і спрабуюць выйсці на кантакт з дэлегатам Каардынацыйнай рады
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што адзін з дэлегатаў Каардынацыйнай рады атрымаў у Telegram паведамленне ад невядомага пад нікам «Іван Львовіч». Суразмоўца сцвярджаў, што знаходзіцца ў Кіеве і прадстаўляе адну з дзяржаўных арганізацый Украіны.
У паведамленні "Іван" напісаў, што «даўно сочыць» за дзейнасцю дэлегата КР, і прапанаваў яму «ўзаемавыгаднае сяброўства» і «фінансавую дапамогу».
Уліковы запіс пад гэтым нікам быў зарэгістраваны ў траўні 2026 года. Пакуль невядома, хто стаіць за ім і з якой мэтай спрабаваў наладзіць кантакт з дэлегатам.
Пасля адмовы ад супрацоўніцтва дэлегат пачаў атрымліваць пагрозы з розных нумароў.
Нагадаем, гэта не першы выпадак ціску на дэлегатаў Каардынацыйнай рады.
📌 "Лепшая стратэгія — зафіксаваць і ігнараваць". Спробы вярбоўкі дэлегатаў Каардынацыйнай рады працягваюцца
🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Дзмітрыем Сасноўскім
Дзмітрый Сасноўскі — адзін з фігурантаў справы «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Яго асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў).
Мужчыну абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», «удзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі», «акце тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча», «незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі», «закліках да санкцый» і «распальванні сацыяльнай варожасці».
✍️ Калі вы перасякаліся з Дзмітрыем за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
🤬 «Быў страх, што выйду — і мяне зноў затрымаюць». Былы палітвязень — пра жыццё пасля чатырох з паловай гадоў несвабоды
Берасцеец Антон Сотнікаў правёў чатыры з паловай гады ў зняволенні за ўдзел у пратэстах у сваім горадзе ў 2020 годзе. Пасля вызвалення ён застаўся пад прэвентыўным наглядам, а паездка на магілу бабулі, памерлай, пакуль ён знаходзіўся за кратамі, павярнулася для яго адміністрацыйнай справай.
Праз месяц пасля выхаду на волю Антон быў вымушаны з'ехаць з Беларусі праз рызыку новага крымінальнага пераследу. У Польшчы яму давялося зноўку вучыцца жыць на волі — асвойваць звыклыя тэхналогіі, аднаўляць здароўе і прывыкаць да жыцця без блізкіх побач.
33-гадовы былы палітвязень распавёў "Вясне" пра страх новага затрымання, адаптацыю на волі і пра людзей, якія дагэтуль застаюцца за кратамі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121473
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🎥 Зампаліта пагранічнай заставы ў Хойніках адправілі ў калонію па «справе Гаюна»
31-гадовага палітзняволенага жыхара Хойнікаў Артура Сыраквашу абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і прызначылі яму тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121464
🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
edited
🤩 У Беларусі запатрабавалі прыбраць з продажу на Ozon вокладкі з выявамі, прызнанымі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Баранавіцкая міжраённая пракуратура выявіла на маркетплэйсе Ozon набор вокладак для дакументаў з "бел-чырвона-белымі палосамі і выявай вершніка з мячом і шчытом на чырвоным фоне". Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі.
Паводле ведамства, элементы выявы былі прызнаныя судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі». У сувязі з гэтым пракуратура вынесла прадпісанне кіраўніку інтэрнэт-крамы з патрабаваннем неадкладна спыніць продаж тавару.
У Генпракуратуры патлумачылі, што прадукцыя магла быць даступная неабмежаванаму колу пакупнікоў, у тым ліку моладзі, што, на думку ведамства, "магло негатыўна паўплываць на яе грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне".
🎉 Анджэй Пачобут атрымаў польскую прэмію «Залаты лаўр» у намінацыі «Асоба года»
Беларуска-польскага журналіста і былога палітвязня Анджэя Пачобута адзначылі прэміяй «Залаты лаўр Super Biznesu». Узнагароду ўручылі 20 кастрычніка ў Варшаве.
Прэмію Анджэю ўручыў беларускі праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
У сваёй прамове былы палітвязень заявіў, што не лічыць сябе героем. На яго думку, сапраўдныя героі — гэта звычайныя людзі ў Беларусі, у тым ліку актывісты Саюза палякаў, якія працягваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на пераслед.
«Залаты лаўр Super Biznesu» — штогадовая польская прэмія, заснаваная ў 2014 годзе. Яе ўручаюць за дасягненні і ўнёсак у развіццё эканомікі і грамадскага жыцця Польшчы. У 2023 годзе ў намінацыі «Асоба года» ўзнагароду атрымаў і Алесь Бяляцкі.
Фотаздымак «Радыё Свабода».
⚡️ Старонку ініцыятывы «Честные люди», акаўнт брэнда адзення «ZNIVIEN» і іншыя рэсурсы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі:
📍 Facebook: старонка ініцыятывы «Честные люди», а таксама акаўнты «Піліп Шаўроў» і «Siarhei Bespalau» (Сяргей Бяспалаў);
📍 Threads: акаўнт брэнда адзення «znivien_2020» (ZNIVIEN ЖНІВЕНЬ);
📍 Telegram: канал «Беларусь Беларуская» і чат «Землянка»;
📍 Instagram: старонкі «Алена Жаркевiч», «Саня Наўковіч», «Сергей Будкiн» (Сяргей Будкін) і суполка «Новости Беларусь»;
📍 YouTube: канал «Евгений Глушков»;
📍 TikTok: акаўнт «KOZYR».
📌 Шукаем людзей, якіх завочна асудзілі ў апошні год
Юрысты «Вясны» шукаюць людзей, якіх у Беларусі судзілі завочна цягам апошніх 12 месяцаў.
✍️ Напісаць праваабаронцам @zvarot96
📌 Лічба дня — 235
Мінімум столькі чалавек, паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», былі асуджаныя ў Беларусі па «справе Гаюна».
✍️ Калі вашых блізкіх затрымалі ці ўжо асудзілі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @ViasnaSOS і @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя будзе цалкам непублічнай.
edited
⚖️ Блогера затрымалі за абразу Лукашэнкі, а пазней выпусцілі пад заклад
Беларускага блогера Андрэя Дуноўскага каля месяца таму затрымалі па крымінальнай справе за "абразу Лукашэнкі". Трое сутак мужчына правёў у ізалятары на Акрэсціна, пасля чаго, паводле яго, яго выпусцілі пад заклад. Пра гэта ён расказаў на сваім YouTube-канале.
Паводле Дуноўскага, у ізалятары на Акрэсціна было вельмі холадна, таму, каб сагрэцца, ён пастаянна маршыраваў на месцы. На наступны дзень яго адвезлі ў РУУС, дзе следчы і адвакат паказалі яму відэа, да якіх у іх узніклі прэтэнзіі.
«Там ёсць эпізод, дзе проста велізарны накачаны Рон Коўлман — калі хто не ведае, гэта адзін з самых крутых культурыстаў 1990-х — пачатку 2000-х, — проста з тварам Лукашэнкі, зробленым нейрасеткай. Ён там проста качаецца», — расказаў блогер.
🔗 Хроніка палітычнага пераследу 20 кастрычніка
edited
💔 «Не так холадна спаць на голых дошках»: Эдуард Пальчыс — пра ацяпленне ў калоніях
Былы палітзняволены Эдуард Пальчыс нагадаў у Threads, што ў беларускіх калоніях пачынаюць уключаюць ацяпленне. Паводле яго, гэта павінна крыху палегчыць умовы для зняволеных, якія вымушаныя спаць на голых дошках у штрафных ізалятарах.
«Вясна» неаднаразова расказвала пра ўмовы ўтрымання палітвязняў у ШІЗА: холад, адсутнасць пасцельных прыналежнасцяў і іншыя абмежаванні.
Нагадваем нашы матэрыялы:
🔹 "ШІЗА выкарыстоўваецца як інструмент палітычнай помсты і катаванняў". Як у месцах няволі караюць палітвязняў
🔹 Штрафны ізалятар ПК-4: успаміны былых палітзняволеных жанчын пра холад ды ізаляцыю
🔹 "Выйсці здаровым нерэальна". Экс-палітвязень, які каля 10 месяцаў правёў у ШІЗА і ПКТ, распавёў пра ўмовы там
🔹 "Спіш на голых дошках, каб сагрэцца — адціскаешся". Былы палітвязень — пра ўмовы ў віцебскай калоніі
❓ Ці патрабавалі ў вас ці вашых блізкіх здаць ДНК у Беларусі?
Апошнім часам з’яўляецца ўсё больш інфармацыі пра патрабаванні здаваць ДНК у Беларусі — у тым ліку да палітвязняў і сваякоў тых, хто з’ехаў з краіны.
✍️ Калі вы ці вашы сваякі сутыкаліся з гэтымымі патрабаваннямі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo