⚖️ Суддзя, якая асудзіла палітвязня на два гады калоніі за сарваны сцяг, атрымала новае прызначэнне У пачатку кастрычніка Лукашэнка пераразмеркаваў судзейскія пасады ў Беларусі. Сярод прызначаных — Ірына Дзецук, якая цяпер будзе працаваць суддзёй Кобрынскага раёна на працягу пяці гадоў. Яна вынесла абвінаваўчы прысуд былому палітвязню Кірылу Давідзюку паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў) — за сарваны чырвона-зялёны сцяг каля ўвахода ў краму. Мужчыну асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Паводле адміністрацыйных прысудаў, пазначаныя мінімум дзевяць спраў у дачыненні да пяці чалавек. 📌 "Вясна" прааналізавала новы ўказ Лукашэнкі, каб высветліць датычнасць суддзяў да рэпрэсій у Беларусі пасля 2020 года.