📸 «З гэтымі рэчамі я пяць гадоў ездзіў па турмах і калоніях Беларусі» Былы палітвязень Мікола Дзядок паказаў рэчы, якія засталіся ў яго пасля гвалтоўнага выгнання з Беларусі. Паводле яго, астатняе скралі супрацоўнікі СІЗА КДБ. Гэтыя рэчы былі з ім на працягу пяці гадоў зняволення.