Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 14.0/day last 32 minutes ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

«Мянты казалі яму: рыхтуйся з'язджаць, вывязуць цябе за мяжу» Былы палітвязень на ўмовах ананімнасці расказаў, як адміністрацыя калоніі выкарыстоўвала ілжывыя абяцанні вызвалення, каб супакоіць вязняў у нестабільным псіхаэмацыйным стане. Адзін з такіх прыкладаў — гісторыя палітзняволенага супрацоўніка паліклінікі Аляксея Мандзіка, якога асудзілі да сямі гадоў калоніі. Паводле суразмоўцы, Аляксей кожны раз чакаў вызвалення, але абяцанні так і не спраўджваліся. «Яму самі мянты, па яго словах, казалі: “Усё, рыхтуйся з'язджаць, вывязуць цябе за мяжу”. Ён ужо маральна быў цалкам да гэтага гатовы, але кожны раз усё гэта праходзіла міма яго. […] Літаральна за пару тыдняў да таго, як нас выкінулі, казалі, што ўсё, паедзеш. Але мы паехалі, а ён застаўся». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121467 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K22 Oct 09:4010 Nov 23:301.5K22 Oct 09:40: 0 views10 Nov 23:30: 1,510 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Oct 2026, 09:400
10 Nov 2026, 23:301.5K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.