❗️ За падтрымку Украіны ў Беларусі завялі крымінальныя справы мінімум супраць 419 чалавек 👉 Чытаць па спасылцы На фоне працяглых расійскіх атак на ўкраінскія гарады ў беларускіх турмах застаюцца палітвязні, асуджаныя за падтрымку Украіны. Агулам пад крымінальны пераслед у сувязі з вайной ва Украіне ў Беларусі патрапілі як мінімум 419 чалавек. Да гэтага часу людзей затрымліваюць і судзяць за перадачу інфармацыі пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі ў межах "справы Гаюна". Таксама працягваецца завочны пераслед беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны. "Вясна" распавядае, як у Беларусі пераследуюць за падтрымку Украіны. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка