❗️ Супраць палітвязня Віктара Снегура ўзбудзілі ўжо пятую крымінальную справу Палітзняволенага фігуранта справы "Аўтуховіча" Віктара Снегура ўтрымліваюць у зняволенні больш за пяць гадоў і дзевяць месяцаў. У кастрычніку 2022 года суд прызначыў палітвязню 19 гадоў зняволення і велічэзны штраф. Але з таго часу яго ўжо тройчы асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Агулам да 19 гадоў зняволення яму дадалі яшчэ пяць з паловаў гадоў у няволі. Цяпер стала вядома, што супраць мужчыны ўзбудзілі ўжо чацвёртую крымінальную справу паводле гэтага артыкула. Вядома, што ў Віктара пагоршылася здароўе, а сам ён ужо некалькі месяцаў утрымліваецца ў рэжыме інкамунікада. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121486 ✍️ Калі вы перасякаліся за кратамі з Віктарам, калі ласка, напішыце праваабаронцам ў тэлеграм @Viasnainfo.