Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.2/day last 19 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢
  1. edited

    🚗 У Беларусі працягваюць прадаваць арыштаваную маёмасць палітвязняў На аўкцыён выставілі два аўтамабілі, якія, верагодна, належаць палітвязням Святлане Пазняк і Аляксандру Карнееву, раней асуджаным па палітычна матываваных крымінальных справах. На гэта звярнула ўвагу «Люстэрка». У Мінску прадаюць Peugeot 307 2001 года выпуску. Сярод абцяжаранняў пазначаная забарона на рэгістрацыйныя дзеянні з боку судовага выканаўцы. Уладальніцай аўтамабіля пазначаная Святлана Ігараўна Пазняк. Другі аўтамабіль — Volkswagen Passat 2008 года. На яго накладзены арышт следчых органаў і судовага выканаўцы. Уладальнікам пазначаны Аляксандр Вадзімавіч Карнееў. 📌 Нагадаем пра інструкцыю Юрыдычнай службы «Вясны» — што рабіць, калі арыштоўваюць маёмасць.

  2. edited

    🎧 Плач у зале суда: як змагаюцца з "вышэйшай мерай пакарання" — падкаст "Вясна прыйдзе" У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» гаворым пра смяротнае пакаранне ў Беларусі — пра людзей, якія апынуліся пад пагрозай расстрэлу, іх блізкіх і праваабаронцаў, хто змагаецца за іх жыццё. "Я перакананы, што калі ў Беларусі больш не будзе дыктатуры, яна будзе і вольная ад смяротнага пакарання... Я думаю, што ў свабодным грамадстве мы адмовімся ад смяротнага пакарання", — адзначае праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч. У свой час Валянцін Стэфановіч наведваў Сусветныя кангрэсы супраць смяротнага пакарання і нават сустракаў там людзей, якія правялі ў камеры смяротнікаў доўгі час, але потым былі вызваленыя. А пазней Валянцін сам за сваю праваабарончую дзейнасць трапіў за краты, падчас чаго знаходзіўся ў камерах разам з тымі, каго маглі асудзіць на смерць. Праваабаронцы "Вясны" таксама прысутнічалі і на вынясенні смяротных прысудаў у залах судоў. Пра ўсё гэта слухайце ў новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе". Слухаць па спасылцы 👉 https://youtu.be/nsu9KazRSp0

  3. ⚖️ 26-гадовую жыхарку Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» Галіне Федаровіч 26 гадоў. Яна родам з Горак, а пасля замужжа пераехала з сям’ёй у Пінск. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва". Справу жанчыны разглядаў Брэсцкі абласны суд. Яе прызналі вінаватай паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Верагодна, Галіне прысудзілі «хатнюю хімію». У сакавіку 2026 года жанчына знікла з сацсетак — магчыма, менавіта тады яе затрымалі. Ці знаходзілася яна ў СІЗА да суда, невядома.

  4. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Апанасам Афанасенкавым Апанаса Афанасенкава судзілі ў судзе Гомельскага раёна паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Вынік суда невядомы. Палітвязень адбывае прысуд у ПК № 14. 10 верасня 2024 года ў судзе Барысаўскага раёна супраць Апанаса разгледзелі яшчэ адну крымінальную справу — паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). ✍️ Калі вы перасякаліся з Апанасам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  5. ✊ Зварот да былых палітвязняў Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  6. 📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень: 🔹 Пяцярых беларускіх добраахвотнікаў палка Кастуся Каліноўскага завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў калоніі 🔹 «Страх праз межы». Эксперты ААН выказаліся аб транснацыянальных рэпрэсіях 🔹 «Каля святлафора спыняўся і не ведаў, як рэагаваць». Былы палітвязень — пра першыя крокі на волі 🔹 Пяць гадоў "справе Зельцэра": двое палітзняволеных па-ранейшаму застаюцца ў няволі 🔹 Тыдзень супраць смяротнага пакарання 2026: што адбудзецца 5–10 кастрычніка 🔹 «Ціск не скончваецца з вызваленнем»: як беларускія ўлады пераследуюць былых палітвязняў 🔹 Гісторыя Беларускага Хельсінкскага Камітэта: новы выпуск "Прававых летапісаў" 🔹 «Хоча даведацца пра сувязі і чым можаш дапамагчы органам». Былыя палітвязні пра спробы вярбоўкі 🔹 У Турцыі судзяць праваабаронцаў, якія некалькі месяцаў знаходзіліся пад вартай 🔹 "ААН на зразумелай мове". Група незалежных экспертаў па Беларусі — новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" 🔹 Ішоў пешшу ва Украіну – асудзілі як "каліноўца". Экс-палітвязень пра 100 сутак ШІЗА і эміграцыю праз 6 краін 🔹 «Лютыя ватнікі» і стукацтва: былы палітвязень — пра жыццё ў наваполацкай ПК-1 💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

  7. 🤬 «Адзін каментар — 50 дзён катаванняў і два гады турмы». Былая палітзняволеная — пра «справу Зельцэра» «У двухмеснай камеры нас было 15. Без матрацаў і цёплых рэчаў. Жанчыны спалі штабялямі на ледзяной падлозе, прыціснуўшыся адна да адной, каб не замерзнуць». Былая палітзняволеная Вольга Скрашчук распавяла пра затрыманне пасля «справы Зельцэра» восенню 2021 года і ўмовы, у якіх утрымлівалі жанчын. Пра гэта яна напісала ў сваёй сацсетцы Threads. Першыя дзесяць дзён Вольга правяла на Акрэсціна. Паводле яе, допыты ў КДБ маглі цягнуцца па шэсць гадзін без ежы, вады і магчымасці схадзіць у прыбіральню. Пасля быў каранцін у Жодзіне, які яна называе «50 днямі канцэнтраванага пекла». Жанчын прымушалі доўга стаяць на каленях, не давалі нармальна спаць, а таксама пазбаўлялі сродкаў гігіены і неабходных лекаў. «Тры разы за ноч трэба было ўставаць да вакенца і называць сябе “экстрэмісткамі”. Жанчыны гублялі памяць і забывалі свае імёны». Паводле Вольгі, выжыць ім дапамагалі толькі ўзаемная падтрымка і вера.

  8. 💔 У наваполацкай ПК № 1 памёр віцебскі лекар-псіхіятр Ігар Пасноў Пра гэта ў Facebook са спасылкай на свае крыніцы паведаміў праваабаронца Павел Левінаў. «У зняволенні ён падвяргаўся зневажальнаму абыходжанню і працягламу ўтрыманню ў ШІЗА. Паводле наяўнай інфармацыі, у 2023 годзе ён правёў там каля 150 сутак. Ігар памёр у зняволенні». Ігар Пасноў нарадзіўся ў Віцебску ў 1968 годзе. Ён з «чырвоным» дыпломам скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў педыятрам, а пазней атрымаў дадатковую адукацыю па спецыяльнасці «псіхіятрыя». Як паведамляе «Віцебская Вясна», у наваполацкую ПК № 1 Пасноў трапіў, паводле некаторых крыніц, пасля канфлікту з уладамі Докшыцкага раёна. Паведамлялася, што яму пагражалі «адпомсціць» за прынцыповы прафесійны падыход. Калі адбыўся суд, у чым менавіта абвінавацілі Ігара Паснова і якое пакаранне яму прызначылі, застаецца невядомым. Былыя зняволеныя ПК № 1 раней распавядалі пра здзекі з боку адміністрацыі і цяжкае становішча мужчыны за кратамі.

  9. 💔 Настаўнікі за кратамі: замест кветак і віншаванняў — калоніі і "хімія" Штогадовы Дзень настаўніка ў першую нядзелю кастрычніка — гэта час, калі святочныя залы напаўняюцца кветкамі, а педагогам выказваюць падзяку за іх працу і выхаванне новых пакаленняў. Аднак у сучаснай Беларусі таленавітыя выкладчыкі ўніверсітэтаў, школьныя настаўнікі, навукоўцы і выхавацелі дзіцячых садкоў сустракаюць гэтае свята не ў навучальных аўдыторыях, а ў следчых ізалятарах і калоніях. Замест павагі педагогі сутыкаюцца з жорсткім ціскам, пазбаўленнем неабходных лекаў, штрафамі і шматгадовымі тэрмінамі зняволення. Да Дня настаўніка мы публікуем матэрыял пра тых выхавацеляў, настаўнікаў і выкладчыкаў, якія праходзяць праз палітычы пераслед. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121328 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  10. edited

    ⚖️ 46-гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах Яўген Балтоўскі працаваў кіраўніком каманды інжынераў у міжнародным праекце Mobalytics. Апошняя актыўнасць у яго акаўнце была ў чэрвені 2025 года, пасля чаго мужчына знік. Верагодна, неўзабаве яго затрымалі. Пра гэта раней паведамляла "Гомельская Вясна". Справу разглядаў Гомельскі абласны суд. Яўгена прызналі вінаватым у «распальванні варожасці», «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», а таксама «паклёпе» і «абразе Лукашэнкі». Дакладны тэрмін пакарання невядомы, але, меркавана, Яўгену прызначылі калонію.

  11. 🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Арцёмам Сямёнавым Арцём — малады супрацоўнік «Пеленга», якога асудзілі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Невядома, калі Сямёнаў быў арыштаваны, але апошні раз ён быў анлайн у сацсетках у лістападзе 2024-га. ✍️Калі вы перасякаліся з Арцёмам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  12. 🔎Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Яўгенам Неварам Яўген быў асуджаны паводле ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) Крымінальнага кодэксу. Утрымліваўся ў СІЗА № 7. ✍️Калі вы перасякаліся з Яўгенам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  13. edited

    💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Антону Сотнікаву пачаць жыццё нанова Былы палітзняволены Антон Сотнікаў пасля зняволення быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Праз праблемы са здароўем ён пакуль не можа паўнавартасна працаваць і мае патрэбу ў падтрымцы на час аднаўлення і пошуку працы. Антона затрымалі 8 лютага 2021 года. Яго судзілі па так званай «брэсцкай справе» — за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Больш за паўгода ён утрымліваўся ў СІЗА. У выніку мужчыну асудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У 2025 годз былы палітвязень выехаў з Беларусі ў Польшчу і ўжо атрымаў статус уцекача. 🤝 Падтрымаць Антона можна па спасылцы BYSOL.

  14. 📸 Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць "жоўтыя біркі" і "спраўкі аб вызваленні" Магшоты (фота пад арыштам) — асобны кірунак фотаздымкі. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых паводле палітычных прычынах. Праваабаронцы «Вясны» сабралі ўжо больш за 60 сведчанняў і магшотаў ад былых палітвязняў — фота з "жоўтых бірак" ды справак аб вызваленні. «Гэтыя магшоты — каштоўныя дакументы памяці, якія зафіксавалі эмоцыі і стан чалавека за кратамі. Для некаторых з палітвязняў гэта адзіны фотаздымак за пяць гадоў жыцця», — кажа аўтарка праекту. Чытаць па спасылцы 👉 mugshots.spring96.org 🌿 Былыя палітвязні могуць прыняць удзел у праекце. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму.

  15. 📉 У верасні ў Беларусі прымусова ліквідавалі яшчэ як мінімум тры НКА Праваабарончая арганізацыя Lawtrend апублікавала штомесячны маніторынг сітуацыі са свабодай аб’яднанняў і становішчам арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У верасні арганізацыя выявіла інфармацыю пра раней прынятыя рашэнні аб прымусовай ліквідацыі як мінімум двух грамадскіх аб’яднанняў і аднаго фонду. Рашэнні вынеслі Мінскі гарадскі і Гродзенскі абласны суды. Як адзначае Lawtrend, усе тры арганізацыі падавалі прадугледжаную заканадаўствам справаздачнасць. Адно аб’яднанне адчыталася за 2023 год, другое — за 2023 і 2024 гады, фонд — за 2024 і 2025 гады. Гэта важна ў кантэксце практыкі, калі НКА выключаюць з рэестра за працяглую непадачу справаздачнасці.

  16. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Леанідам Козырам Леанід Козыр быў асуджаны ў судзе Цэнтральнага раёна горада Міска па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021) і ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Вынік суда невядомы. Зараз месцазнаходжанне Леаніда высвятляецца. ✍️ Калі вы перасякаліся з Леанідам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.

  17. ✍️ Сярод прызнаных сёння палітвязняў — грамадзянін Чэхіі Віталь Дзямідчык Віталь Дзямідчык — ураджэнец Гродна (нарадзіўся 5 траўня 1974 года), які пастаянна пражываў у Чэхіі з 2006 года. Мае два грамадзянствы — Беларусі і Чэхіі. Ён быў затрыманы 30 чэрвеня 2026 года пасля таго, як прыехаў у Беларусь наведаць хворую маці. Падставай для яго крымінальнага пераследу сталі данаты на падтрымку беларускай апазіцыі. У цяперашні час Віталь утрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 у чаканні суда.

  18. 🎞 Экс-палітзняволены Аляксандр Айнутдзінаў распавёў пра свой шлях да мяжы з Украінай У ліпені 2022 года 50-гадовы беларус Аляксандр Айнутдзінаў вырашыў пешшу ісці ва Украіну, каб дапамагаць мірным жыхарам, якія пацярпелі ад вайны. Аляксандра затрымалі на мяжы і абвінавацілі ў тым, што ён нібы хацеў далучыцца да палка Каліноўскага. У выніку мужчыну асудзілі на 2 гады і 1 месяц калоніі. За час няволі ў калоніі палітзняволены Аляксандр правёў амаль 100 сутак у ШІЗА ў нечалавечых умовах холаду і голаду. Цалкам адбыўшы тэрмін Аляксандр вызваліўся восенню 2024 года і ў мэтах бяспекі з'ехаў з Беларусі.

  19. 📌 YouTube-канал з вершамі Ціханоўскага, старонку сацыёлага Генадзя Коршунава і іншыя рэсурсы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Facebook-старонкі: сацыёлага Генадзя Коршунава («Генадзь Коршунаў»), журналісткі Марыі Грыц («Мария Гриц»), а таксама старонка «Глеб Блэкович»; 📍 YouTube-канал: «Tihanovski_stihi»; 📍 Instagram-акаўнты: «OfficeBLRinCZE» (Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі) і «Sufliadka»; 📍 TikTok-акаўнты: «SweetLanaBy» і «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!».

  20. Older posts