🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Апанасам Афанасенкавым Апанаса Афанасенкава судзілі ў судзе Гомельскага раёна паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Вынік суда невядомы. Палітвязень адбывае прысуд у ПК № 14. 10 верасня 2024 года ў судзе Барысаўскага раёна супраць Апанаса разгледзелі яшчэ адну крымінальную справу — паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). ✍️ Калі вы перасякаліся з Апанасам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.