✍️ Сярод прызнаных сёння палітвязняў — грамадзянін Чэхіі Віталь Дзямідчык Віталь Дзямідчык — ураджэнец Гродна (нарадзіўся 5 траўня 1974 года), які пастаянна пражываў у Чэхіі з 2006 года. Мае два грамадзянствы — Беларусі і Чэхіі. Ён быў затрыманы 30 чэрвеня 2026 года пасля таго, як прыехаў у Беларусь наведаць хворую маці. Падставай для яго крымінальнага пераследу сталі данаты на падтрымку беларускай апазіцыі. У цяперашні час Віталь утрымліваецца пад вартай у СІЗА № 1 у чаканні суда.