🚗 У Беларусі працягваюць прадаваць арыштаваную маёмасць палітвязняў На аўкцыён выставілі два аўтамабілі, якія, верагодна, належаць палітвязням Святлане Пазняк і Аляксандру Карнееву, раней асуджаным па палітычна матываваных крымінальных справах. На гэта звярнула ўвагу «Люстэрка». У Мінску прадаюць Peugeot 307 2001 года выпуску. Сярод абцяжаранняў пазначаная забарона на рэгістрацыйныя дзеянні з боку судовага выканаўцы. Уладальніцай аўтамабіля пазначаная Святлана Ігараўна Пазняк. Другі аўтамабіль — Volkswagen Passat 2008 года. На яго накладзены арышт следчых органаў і судовага выканаўцы. Уладальнікам пазначаны Аляксандр Вадзімавіч Карнееў. 📌 Нагадаем пра інструкцыю Юрыдычнай службы «Вясны» — што рабіць, калі арыштоўваюць маёмасць.