Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.2%1.4K avg views
Posting 14.2/day last 23 minutes ago
Reactions per 1K views 22.6 🤬 ❤ 😢

💔 У наваполацкай ПК № 1 памёр віцебскі лекар-псіхіятр Ігар Пасноў Пра гэта ў Facebook са спасылкай на свае крыніцы паведаміў праваабаронца Павел Левінаў. «У зняволенні ён падвяргаўся зневажальнаму абыходжанню і працягламу ўтрыманню ў ШІЗА. Паводле наяўнай інфармацыі, у 2023 годзе ён правёў там каля 150 сутак. Ігар памёр у зняволенні». Ігар Пасноў нарадзіўся ў Віцебску ў 1968 годзе. Ён з «чырвоным» дыпломам скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў педыятрам, а пазней атрымаў дадатковую адукацыю па спецыяльнасці «псіхіятрыя». Як паведамляе «Віцебская Вясна», у наваполацкую ПК № 1 Пасноў трапіў, паводле некаторых крыніц, пасля канфлікту з уладамі Докшыцкага раёна. Паведамлялася, што яму пагражалі «адпомсціць» за прынцыповы прафесійны падыход. Калі адбыўся суд, у чым менавіта абвінавацілі Ігара Паснова і якое пакаранне яму прызначылі, застаецца невядомым. Былыя зняволеныя ПК № 1 раней распавядалі пра здзекі з боку адміністрацыі і цяжкае становішча мужчыны за кратамі.

Views over time

05001K1.5K2K4 Oct 11:0010 Nov 23:301.8K4 Oct 11:00: 0 views10 Nov 23:30: 1,770 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
4 Oct 2026, 11:000
10 Nov 2026, 23:301.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.