🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Леанідам Козырам Леанід Козыр быў асуджаны ў судзе Цэнтральнага раёна горада Міска па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021) і ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Вынік суда невядомы. Зараз месцазнаходжанне Леаніда высвятляецца. ✍️ Калі вы перасякаліся з Леанідам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo.