⚖️ 46-гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах Яўген Балтоўскі працаваў кіраўніком каманды інжынераў у міжнародным праекце Mobalytics. Апошняя актыўнасць у яго акаўнце была ў чэрвені 2025 года, пасля чаго мужчына знік. Верагодна, неўзабаве яго затрымалі. Пра гэта раней паведамляла "Гомельская Вясна". Справу разглядаў Гомельскі абласны суд. Яўгена прызналі вінаватым у «распальванні варожасці», «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні», «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», а таксама «паклёпе» і «абразе Лукашэнкі». Дакладны тэрмін пакарання невядомы, але, меркавана, Яўгену прызначылі калонію.