Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 17.0%2.8K avg views
Posting 3.0/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 52.4 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская выступіла на Віленскім саміце свабоды 15 кастрычніка ў Вільні беларуская лідарка выступіла з асноўнай прамовай на Vilnius Freedom Summit, арганізаваным Міністэрствам замежных спраў Літвы і Freedom House. Саміт аб’ядноўвае прадстаўнікоў дэмакратычных урадаў, праваабаронцаў, былых палітвязняў і грамадзянскай супольнасці з Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Сярод удзельнікаў — міністр замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс, кіраўнік Freedom House Джэймі Флай, нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, украінскі журналіст і былы вязень данецкай турмы «Ізаляцыя» Станіслаў Асееў, а таксама прадстаўнікі дэмакратычных рухаў Венесуэлы, Кубы і Нікарагуа. Задача саміту — выпрацаваць практычныя рэкамендацыі для ўрадаў і міжнародных арганізацыяў па падтрымцы дэмакратычных рухаў і абароне людзей ад рэпрэсіяў. У цэнтры праграмы — дзве тэмы: • Падтрымка палітвязняў і праваабаронцаў. Як дамагацца вызвалення людзей і забяспечваць іх рэабілітацыю, прававы статус і доўгатэрміновую дапамогу тым, хто выйшаў на волю. • Супрацьдзеянне супрацоўніцтву аўтарытарных рэжымаў. Як Еўропа і ЗША могуць разам рэагаваць на абмен тэхналогіямі сачэння і метадамі рэпрэсіяў, абыход санкцый, дэзынфармацыю і пераслед людзей за мяжой. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская заклікала дэмакратычныя краіны захоўваць адзінства і рашуча адказваць на дзеянні дыктатараў: «Дыктатары спрабуюць нас падзяліць. Яны правяраюць нашыя краіны на адзінства. Выпрабоўваюць нашу салідарнасць. Яны шукаюць нашыя слабыя месцы, каб выкарыстаць іх супраць нас. І найлепшы адказ дэмакратыяў — паказаць зубы. Паказаць сваю сілу. Падтрымліваць адно аднаго. Для нас, беларусаў, як і для многіх іншых народаў, Еўропа — гэта наша мэта. Еўропа — гэта наша сям’я».

Views over time

01K2K3K15 Oct 12:2011 Nov 17:042.8K15 Oct 12:20: 0 views11 Nov 17:04: 2,800 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Oct 2026, 12:200
11 Nov 2026, 17:042.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)