Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Сацыяльная прыёмная для беларусаў ва Украіне: як атрымаць дапамогу? 15 кастрычніка Місія дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне правядзе дзень сацыяльнай прыёмнай для беларусаў, якія жывуць ва Украіне. Падчас асабістага прыёму і тэлефонных кансультацый можна будзе абмеркаваць пытанні легалізацыі, ваеннай службы, правоў вайскоўцаў і ветэранаў, сацыяльнай і медыцынскай дапамогі, а таксама дакументаў і выплат для сем’яў вайскоўцаў і загінулых. Звароты будуць прымаць кіраўніца Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне Вольга Зазулінская і яе намесніца па пытаннях беларускіх добраахвотнікаў, ветэранаў і іх сем’яў Анастасія Махамет. Калі? 📍 Асабісты прыём — 10:00–15:00 📞 Тэлефонныя звароты — 16:00–18:00 Каб запісацца на прыём, неабходна загадзя запоўніць форму рэгістрацыі. Гэта дапаможа падрыхтавацца да вашага звароту і даць максімальна дакладныя адказы. Сацыяльная прыёмная не замяняе дзяржаўныя органы, адвакатаў ці іншыя кампетэнтныя ўстановы і не можа прымаць рашэнні замест іх. Аднак місія дапаможа разабрацца ў сітуацыі, патлумачыць, куды звяртацца і якія дакументы спатрэбяцца, а таксама вызначыць наступныя крокі для вырашэння праблемы.

Views over time

01K2K3K13 Oct 17:3011 Nov 17:042.7K13 Oct 17:30: 0 views11 Nov 17:04: 2,730 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Oct 2026, 17:300
11 Nov 2026, 17:042.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.