Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская сустрэлася з вызваленымі палітвязнямі і камандай «Вольных» у Варшаве У Музеі Вольнай Беларусі беларуская лідарка сустрэлася з вызваленымі палітзняволенымі, камандай арганізацыі «Вольныя», ментарамі і валанцёрамі, якія дапамагаюць людзям пасля выхаду на волю. Святлана падзякавала валанцёрам, камандзе «Вольных» і іншым арганізацыям, якія дапамагаюць вызваленым. Самі палітвязні таксама адзначылі ўсебаковую падтрымку і клопат, хуткую дапамогу і якасныя кансультацыі. Падчас сустрэчы разбіралі праблемы, з якімі беларусы сутыкаюцца ў Польшчы: легалізацыю, замену пасведчанняў кіроўцы, афармленне банкаўскіх картак і адкрыццё рахункаў. Шмат пытанняў было пра далейшае вызваленне палітвязняў: як ідзе гэтая праца і што яшчэ можна зрабіць для тых, хто застаецца за кратамі. Асобна абмеркавалі ціск на сваякоў палітзняволеных, які працягваецца ў Беларусі. Святлана Ціханоўская: «За дапамогай пасля вызвалення стаіць вялікая штодзённая праца. Нехта дапамагае разабрацца з дакументамі, нехта суправаджае ў банк ці знаходзіць адказ на пытанне, з якім чалавек сутыкнуўся ўпершыню. Я вельмі ўдзячная камандзе «Вольных», валанцёрам і ўсім арганізацыям, якія бяруць на сябе гэты клопат. Важна, каб чалавек мог звярнуцца па дапамогу і атрымаць яе своечасова. Мы павінны працягваць прыкладаць намаганні, каб усе несправядліва зняволеныя выйшлі на волю».

Views over time

01K2K3K4K7 Oct 15:5611 Nov 17:043.4K7 Oct 15:56: 0 views11 Nov 17:04: 3,400 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
7 Oct 2026, 15:560
11 Nov 2026, 17:043.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.