Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Украіны Сібігам: што абмеркавалі? На палях Варшаўскага форуму па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з Андрэем Сібігам, міністрам замежных справаў Украіны. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі. Беларуская лідарка выказала салідарнасць з украінскім народам і падзякавала за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку новага падраздзялення БПЛА «Воля». Галоўныя тэмы сустрэчы: – Бяспека. Расійская вайсковая прысутнасць у Беларусі і выкарыстанне беларускай інфраструктуры для агрэсіі супраць Украіны. Дэлегацыя прадставіла матэрыялы BELPOL і распавяла пра кампанію супраць вярбоўкі беларусаў у расійскую армію. – Дапамога беларусам ва Украіне. Заканадаўчыя прапановы для ўрэгулявання знаходжання людзей з пратэрмінаванымі дакументамі, умацаванне статусу Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве і яе супрацоўніцтва з дзяржаўнымі інстытутамі. – Міжнароднае супрацоўніцтва. Супольныя беларуска-ўкраінскія мерапрыемствы на міжнародных пляцоўках. Святлана Ціханоўская: «Мы хочам, каб супрацоўніцтва паміж Украінай і дэмакратычнай Беларуссю было пастаянным і сістэмным. Бо свабодная, незалежная ад Расіі Беларусь — гэта не толькі наша мэта, але і стратэгічны інтарэс Украіны». Поўны рэліз — на сайце.