Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

«Пакуль рэжым змагаецца супраць беларускага грамадства і культуры, задача дэмакратычных сілаў — усё гэта захаваць» Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве БДІПЧ АБСЕ, прысвечаным захаванню нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасці ва ўмовах аўтарытарызму і ролі моладзі ў беларусізацыі. Мерапрыемства арганізавалі каля 30 краін — удзельніц АБСЕ, якія ўваходзяць у нефармальную Групу сяброў дэмакратычнай Беларусі. У дыскусіі таксама ўзялі ўдзел лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, старшыня Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» Аляксандра Дойніч і дацэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сцяпан Стурэйка. Мадэратарам сустрэчы выступіў новы спецыяльны пасланнік Францыі па Беларусі Міхаэль Ру. Пра што казала Святлана Ціханоўская: – Пра ціск на беларускую культуру і гістарычную памяць. Беларускія ўлады сістэмна абмяжоўваюць нацыянальную культуру і выкарыстоўваюць адукацыю як інструмент ідэалагічнага кантролю. – Пра ўзмацненне расійскага ўплыву. Расія праз прапаганду, адукацыйныя праграмы, школы і культурныя праекты імкнецца пашырыць свой уплыў на беларускую моладзь. – Пра невыкананне міжнародных рэкамендацыяў. Рэкамендацыі па захаванні беларускай мовы і культуры, выкладзеныя ў дакладзе Маскоўскага механізму АБСЕ ў 2023 годзе, дагэтуль застаюцца невыкананымі. – Пра важнасць падтрымкі беларускай культуры і адукацыі за мяжой. Лідарка адзначыла ролю незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці і культурных ініцыятыў. Яна падзякавала краінам-партнёрам за дапамогу беларусам у выгнанні, падтрымку моладзевых арганізацый і захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці. Святлана Ціханоўская: «Расія сістэматычна праводзіць палітыку русіфікацыі, асіміляцыі і знішчэння ўсяго нацыянальнага, усяго беларускага. З дапамогай Лукашэнкі яны спрабуюць ператварыць беларусаў у паслухмяных, лаяльных людзей, а ўрэшце — у расіян. Але я ганаруся, калі бачу, як маладыя людзі ў Беларусі запісваюць TikTok-відэа па-беларуску, ствараюць відэа для YouTube, адкрываюць для сябе беларускую мову і культуру. Гэта дае мне вялікую надзею. Я глыбока перакананая: пакуль рэжым змагаецца супраць беларускага грамадства і культуры, задача дэмакратычных сілаў — усё гэта захаваць».

Views over time

01K2K3K4K14 Oct 10:4411 Nov 17:043.2K14 Oct 10:44: 0 views11 Nov 17:04: 3,250 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 10:440
11 Nov 2026, 17:043.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.