Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Святлана Ціханоўская — пра супрацьстаянне расійскаму аўтарытарызму на Варшаўскім форуме па бяспецы 13 кастрычніка беларуская лідарка ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Дэмакратычны фронт: лідарства супраць расійскага аўтарытарызму» на Варшаўскім форуме па бяспецы. Сярод удзельнікаў — былы прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес, пятая прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі і расійскі апазіцыйны палітык Уладзімір Кара-Мурза. Падчас дыскусіі Святлана Ціханоўская гаварыла пра еўрапейскую будучыню Беларусі, значэнне перамогі Украіны для рэгіёна і неабходнасць вываду расійскіх войскаў і ядзернай зброі з Беларусі. Яна таксама заклікала дэмакратычных партнёраў быць гатовымі да пераменаў у нашай краіне. Пра вызваленні палітвязняў і працяг рэпрэсіяў «Так, за апошні год каля 500 чалавек былі вызваленыя дзякуючы дыпламатычным намаганням ЗША і прынцыповай пазіцыі Еўрапейскага саюза. Але, нягледзячы на гэта, рэпрэсіі працягваюцца, і ніякай нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі няма». Пра значэнне перамогі Украіны «Надзвычай важна, каб Украіна перамагла ў гэтай вайне. І я заклікаю ўсе краіны інвеставаць ва Украіну, таму што ўкраінцы абараняюць усіх нас. Калі Украіна пераможа, гэта дасць беларускаму народу імпульс, каб пазбавіцца залежнасці ад Расіі». Пра вывад расійскіх войскаў і ядзернай зброі «Мы павінны патрабаваць, каб уся ядзерная зброя, расійскія войскі, аб’екты для Расіі таксама былі выведзеныя з Беларусі. Бо праз нейкі час наша краіна можа зноў быць выкарыстаная для правакацый супраць Украіны ці, магчыма, еўрапейскіх краін». Пра гатоўнасць да пераменаў «Наша задача — быць гатовымі да пераходнага перыяду, таму што дыктатуры звычайна выглядаюць непераможнымі, пакуль раптам не абрынуцца. Але нашы партнёры таксама павінны быць гатовымі да зменаў у Беларусі і быць з намі менавіта ў гэты момант».

Views over time

01K2K3K13 Oct 14:0711 Nov 17:042.4K13 Oct 14:07: 0 views11 Nov 17:04: 2,440 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Oct 2026, 14:070
11 Nov 2026, 17:042.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)