Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Новыя прызначэнні ў Офісе Святланы Ціханоўскай – Юлія Міцкевіч прызначаная дарадцай Святланы Ціханоўскай па пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя. У гэтай ролі Юлія Міцкевіч будзе кансультаваць Офіс Святланы Ціханоўскай у пытаннях інклюзіўнасці і раўнапраўя, супрацьдзеяння дыскрымінацыі і гвалту, а таксама ўдзельнічаць у выпрацоўцы палітычных пазіцыяў дэмакратычных сілаў, падрыхтоўцы праектаў рэформаў для дэмакратычнай Беларусі. Юлія будзе ўзаемадзейнічаць з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі ў напрамку развіцця жаночага палітычнага лідарства і ўдзелу. Юлія Міцкевіч — беларуская праваабаронца, актывістка і гендарная экспертка з 25-гадовым досведам. Займала пасаду першай намесніцы прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Сузаснавальніца FemGroup Belarus, займаецца пытаннямі гендарнай роўнасці, правоў жанчын і ЛГБТК+, іншых уразлівых груп, развіццём жаночага палітычнага лідарства і прасоўваннем прынцыпаў роўнасці і недыскрымінацыі. Мае шматгадовы досвед працы ў грамадзянскай супольнасці, медыя і міжнародных структурах, у тым ліку ў Кантактнай групе Рады Еўропы па Беларусі і Працоўнай групе па гендарнай роўнасці Усходняга Партнёрства. Атрымала за сваю дзейнасць прэстыжную Жаночую прэмію імя Ганны Кляйн за 2025 год. – Станіслаў Салавей прызначаны дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях аховы здароўя. У гэтай ролі Станіслаў Салавей будзе кансультаваць Офіс па пытаннях аховы здароўя, дапамагаць рыхтаваць палітычныя пазіцыі, аналітычныя матэрыялы і публічныя каментары. Ён будзе супрацоўнічаць з беларускімі і міжнароднымі партнёрамі, а таксама дапамагаць распрацоўваць рэформы і законапраекты для дэмакратычнай Беларусі, каб яны ўлічвалі патрэбы сістэмы аховы здароўя. Станіслаў Салавей — беларускі лекар, акушэр-гінеколаг, эксперт у сферы аховы здароўя. Займаў пасаду намесніка прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Займаецца пытаннямі рэфармавання беларускай сістэмы аховы здароўя, у тым ліку аналізам яе стану, распрацоўкай прапаноў па рэформах і медыцынскай экспертызай.

Views over time

01K2K3K9 Oct 07:0611 Nov 17:042.9K9 Oct 07:06: 0 views11 Nov 17:04: 2,930 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Oct 2026, 07:060
11 Nov 2026, 17:042.9K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.