Канал, нетронутый лукашистской пропагандой. Здесь показывают весь треш, который происходит в нашей стране по вине ОДНОГО таракана.
Чат: https://t.me/+k9uKx4khfuhiMGU5
Связь: @ivan_nester
Почта: thebulbaa@protonmail.com
Subscribers1.8K tracking since 13 Nov
Reach per post (ERR)18.1%316 avg views
Posting6.5/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views8.8🤬 ❤ 👍
На ўкраінскім тэлеканале Newsmax Україна з'явіцца праграма пра Беларусь
Перадача, прысвечаная падзеям у Беларусі і вакол яе, будзе выходзіць штотыдзень.
Вядучым стане аналітык Ігар Тышкевіч. Паводле яго, праграма будзе разлічаная не толькі на ўкраінскую аўдыторыю, але і на гледачоў з Беларусі і суседніх краінаў.
«Задача — даць максімальна шырокі зрэз па падзеях. Прымусіць думаць самім, а не прапанаваць генеральную лінію партыі», — адзначыў Тышкевіч.
Беларус проживающий в Великобритании обратился к депутату и министру , с просьбой о возобновлении авиарейсов в Беларусь.
repost
Польшча ўзмацніла кантроль за замежнікамі па новым правілам ETIAS
Урад Польшчы 10 лістапада ўхваліў законапраект аб далучэнні краіны да еўрапейскай сістэмы ETIAS, якая дазволіць правяраць замежнікаў яшчэ да іх прыезду ў ЕС.
Новыя правілы закрануць грамадзян краін, якія маюць права на бязвізавы ўезд у Еўрасаюз. Для атрымання дазволу на паездку трэба будзе падаць электронную заяўку і заплаціць 20 еўра. Акрамя таго, у Польшчы плануюць стварыць Нацыянальны рэестр замежнікаў, які аб'яднае звесткі пра іх асобу, дакументы, адбіткі пальцаў, рашэнні па легалізацыі і працаўладкаванні.
Доступ да інфармацыі атрымаюць памежная служба, паліцыя, суды, пракуратура і іншыя дзяржаўныя органы. Запуск польскай сістэмы плануецца ў другім квартале 2027 года. Цяпер законапраект павінен прайсці разгляд у парламенце.
https://youtu.be/L-Lk4WM40HY?is=GDu1kz1kU5W9Jyvo
repost
(document without text)
repost
🔥 Сколько населения на захваченных территориях Украины
Такая статистика не велась официально с 2022 года. В РФ закрыты ВООБЩЕ ВСЕ данные, которые касаются захваченных украинских территорий.
Публикуем примеры уникальной статистики по населению, которую можно найти среди документов Росстата. Под постом выкладываем архив, где в письмах и таблицах содержится экспертная оценка численности населения оккупированных регионов с 2023 по 2025 гг., сделанная разными специалистами Росстата (поэтому некоторые числа незначительно различаются).
Представлены цифры по населению:
🔹 в целом всей Донецкой, Луганской и Херсонской областей;
🔹 по отдельным населенным пунктам;
🔹 по возрастам и полам.
Данные будут интересны для оценки экспертам. Но это только отдельные примеры того, что в целом содержит документооборот (СЭД) Росстата (напоминаем, что общий объем выкаченного СЭД около 3,5ТБ). Мы и SilentCrow передаем эти документы на изучение журналистам независимых СМИ, подавших заявку.🔥Будет много интересных материалов.
😄 🔔За новостями о других публикациях следите на канале!
Арменію адціскаюць ад механізмаў уплыву Расіі ў АДКБ
Арменія фактычна губляе яшчэ адзін інструмент уплыву ўнутры АДКБ. Паводле заявы Пяскова, Ерэван пазбаўлены права голасу і магчымасці прызначаць сваіх прадстаўнікоў на кіруючыя пасады.
Для Масквы гэта спосаб пакараць краіну за адмову ўдзельнічаць у арганізацыі на ранейшых умовах. Але для Арменіі гэта працяг складанага працэсу дыстанцыявання ад расійскіх інтэграцыйных структур.
Арменія ўсё выразней дэманструе, што не гатовая бязмежна падпарадкоўваць сваю знешнюю і бяспекавую палітыку інтарэсам Крамля. І гэта важны сігнал для ўсіх дзяржаў постсавецкай прасторы, у тым ліку Беларусі.
Свая спадчына 🤍❤️🤍
У Рыме пры загадкавых абставінах памёр вядомы расійскі каталіцкі святар
9 лістапада ў Рыме знайшлі мёртвым 43-гадовага каталіцкага святара Мікіту Кушнарова, які знаходзіўся ў Італіі на вучобе. Паводле паведамлення калегіі, дзе ён пражываў, цела святара знайшлі раніцай у парку непадалёк ад навучальнай установы. Абставіны смерці пакуль не высветленыя.
Айца Мікіту ведалі і беларускія каталікі — ён сябраваў з настаяцелем мінскага кафедральнага касцёла. Святар быў вядомы сваімі духоўнымі публікацыямі і разважаннямі над нядзельнымі літургічнымі чытаннямі.
repost
Мы продолжаем собирать подписи под обращением в МИД Литвы с просьбой признать встречу беженца с близкими родственниками гуманитарным случаем. Тогда министерство сможет посредничать при оформлении шенгенской визы для родителей, детей, родителей супруга, братьев, сестёр, бабушек и дедушек. Сейчас посредничество возможно только при тяжёлой болезни или смерти родственника.
Подробнее об обращении: https://t.me/pink_scarves/926
Теперь обращение можно подписать цифровой подписью. Понадобятся asmens kodas и Smart-ID.
- Скачайте PDF с обращением, он прикреплён к этому посту.
- Откройте https://app.dokobit.com/login и войдите через Smart-ID. Если заходите впервые, укажите e-mail и подтвердите его по письму от Dokobit. Аккаунт бесплатный.
- Нажмите «Upload document» вверху справа.
- Выберите формат PDF и загрузите скачанный файл. Остальные настройки не трогайте.
- Нажмите «Continue to sign».
Внизу страницы, в разделе «4. Actions», выберите Smart-ID, нажмите «Sign» и подтвердите кодом PIN2.
- Нажмите «Download signed document». Подписанный файл сохранится у вас.
- Отправьте этот файл на obrashchenie.mid@proton.me . Тему письма можно не писать.
Подписи собираем до 23 ноября 2026.
repost
12 лістапада — шэсць гадоў з дня смерці Рамана Бандарэнкі.
31-гадовы мінчук памёр пасля жорсткага збіцця, калі выйшаў абараніць бел-чырвона-белыя стужкі на Плошчы Пераменаў. Яго забралі ў Цэнтральны РУУС, адкуль з цяжкай траўмай галавы даставілі ў бальніцу. У прытомнасць Раман ужо не прыйшоў.
За яго забойства ніхто не панёс пакарання. Затое асудзілі лекара Арцёма Сарокіна і журналістку Кацярыну Барысевіч, якія абверглі афіцыйную версію пра алкаголь у крыві.
Шэсць гадоў таму здавалася, што пасля такога жыццё ў Беларусі ўжо не зможа працягвацца па-ранейшаму. Але працягнулася. І гэта не значыць, што мы забыліся.
repost
https://youtu.be/jyWhgIWm-ro?si=ycbE4LKnZma7ujsi
repost
А вот и очередной вброс от Лукашистской инфопомойки "Желтые сливы".
Как говорится, слышу звон, но не знаю, откуда он.
Пропагандисты решили в очередной раз натянуть сову на глобус. Не зная сути истории, они додумали её сами.
Максим Сенник говорит, что, проживая в гостинице, у него украли 4100 евро. но он не говорит, кто и каким образом это сделал.
Пропагандисты, пытаясь сгенерировать из этого новость для своих хомячков в Беларуси, додумали сами из головы, что эти деньги у него украли наличными прямо в гостинице, кто-то вытащил из кармана.
Но дело в том, что эти деньги у него увели телефонные мошенники. Вот этого пропагандоны не знали, а, если не знаете, то просто не пишите, заткнитесь и цмокчите усатый х*й вашего хозяина молча.
У Стаўбцоўскім раёне затрымалі п’янага мінчука на мапедзе.
45-гадовы мужчына ехаў па вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Старынь з 🙈2,16 праміле алкаголю ў крыві і без права кіравання мапедам.
На патрабаванне ДАІ спыніцца ён дадаў хуткасці і паспрабаваў уцячы, але гонка аказалася нядоўгай. У выніку — 9 адміністрацыйных пратаколаў, а мапед SABUR адправіўся на ахоўную стаянку.
Вечаровая паездка ў яго скончылася раней, чым планавалася. 🍻
Трымайце сваю галаву ў цяпле , бо надыходзяць халады 🎩
За гэты год Расея можа страціць 230 тысяч вайскоўцаў
Такую ацэнку прыводзіць выданне The Economist, спасылаючыся на ўцечку даных Расстата ў выніку хакерскай атакі.
230 тысяч — больш, чым у папярэднія гады. Паводле журналістаў, статыстыка расійскага ведамства сведчыць пра тое, што колькасць загінулых прыкладна падвойвалася штогод з пачатку поўнамаштабнай вайны.
На думку аўтараў матэрыялу, афіцыйная статыстыка паказвае, што Пуцін добра ўяўляе маштабы расійскіх стратаў. Аднак пакуль няма прыкмет таго, што гэта прымусіць яго змяніць курс. Пра гэта сведчаць і млявыя перамовы, якія ўзначальвае Мядзінскі ў Абу-Дабі.
У іх што там, не засталося сваіх мужыкоў 🇷🇺🇷🇺🇷🇺
edited
👀🔞 Што за дзіўны зліў рыхтуе Сяргей Ціханоўскі⁉️
Сёння Сяргей Ціханоўскі апублікаваў кароткае відэа-анонс заўтрашняй публікацыі на канале «Краіна для жыцця». На кадрах адбываецца нешта вельмі цікавае , а аднаго з персанажаў мы дакладна пазналі! 😉
Што там насамрэч адбывалася і якія яшчэ сюрпрызы чакаюць гледачоў — даведаемся ўжо заўтра, у чацвер, а 19:00 па мінскім часе, анансуе Сяргей Ціханоўскі.
Працяг абяцае быць цікавым! 🍿
📺 YouTube: https://www.youtube.com/@stranazhizni
📱 Telegram: https://t.me/strana_official
Калі вам ёсць чым падзяліцца з Сяргеем або вы маеце цікавую інфармацыю для наступных выпускаў, Сяргей просіць дасылаць:
📩 hello.tihanovski@pm.me
✉️ Telegram: "@tihanovski" (https://t.me/tihanovski)
repost
Беларускі рэжым папярэджвае суседнія краіны пра дроны, але маўчыць перад уласнымі грамадзянамі
Рэжым у Беларусі перадае суседнім краінам інфармацыю пра набліжэнне беспілотнікаў, каб там паспявалі папярэдзіць насельніцтва пра магчымую паветраную небяспеку, але саміх беларусаў пра такія пагрозы не інфармуюць.
Толькі за апошнія дні дроны неаднаразова праляталі над тэрыторыяй Беларусі: расійскія — у бок Украіны, украінскія — у напрамку паўночных рэгіёнаў Расіі. Беспілотнікі заўважалі ў Касцюковічах, Хоцімску, Клімавічах, Уле і Лёзне, а над Жлобінам праляцеў асобны апарат з рухавіком унутранага згарання. У вёсцы Грабенікі Лёзненскага раёна загарэўся жылы дом, прычым мясцовыя жыхары звязваюць пажар з падзеннем невядомага прадмета пасля гучнага гула ў небе.
У тую ж ноч адзін з беспілотнікаў, які ўвайшоў у паветраную прастору Літвы з боку Беларусі, заляцеў у Польшчу, вярнуўся ў Літву і працягнуў рух у напрамку Латвіі, а знішчальнікі NATO двойчы спрабавалі яго перахапіць. Беларусь ужо неаднаразова становіцца маршрутам руху баявых беспілотнікаў, а наступствы такіх пралётаў закранаюць не толькі вайсковую інфраструктуры, але ўжо і жылыя дамы ды бяспеку мірных жыхароў.
Рэжым відавочна, разумее узровень небяспекі, калі папярэджваюць суседнія дзяржавы, аднак чамусьці не лічаць неабходным даваць такую ж інфармацыю ўласным грамадзянам. У выніку беларусы застаюцца без своечасовага папярэджання і магчымасці прыняць меры бяспекі, а маўчанне дзяржаўных структур можа каштаваць людзям здароўя і жыцця.
repost
Бязкарнасць дыктатур і будучыня міжнароднага парадку
Пасля Другой сусветнай вайны міжнародная сістэма бяспекі будавалася на прынцыпе, што агрэсія, ваенныя злачынствы і масавыя рэпрэсіі не павінны заставацца беспакаранымі. Аднак сёння гэты прынцып усё часцей губляе сваю сілу. Аўтарытарныя рэжымы ігнаруюць міжнароднае права, абыходзяць санкцыі і падтрымліваюць адзін аднаго, разлічваючы на тое, што рэальных наступстваў за іх дзеянні не будзе.
Адным з найбольш небяспечных прыкладаў становіцца сітуацыя вакол Тайваня. Кітай узмацняе ваенны ціск на востраў, выкарыстоўваючы правакацыі і пастаянную прысутнасць сваіх суднаў у навакольных водах. У ліпені 2026 года была зафіксаваная рэкордная колькасць кітайскіх суднаў — 244. Пекін паступова правярае межы дапушчальнага, не пераходзячы да адкрытай вайны. Рэакцыя Захаду на гэтыя дзеянні будзе мець значэнне не толькі для Тайваня, але і для ўсёй сістэмы міжнароднай бяспекі.
Паралельна ўзмацняецца супрацоўніцтва аўтарытарных рэжымаў. Расія, Кітай, Беларусь, Іран і М'янма развіваюць ваенна-тэхнічныя сувязі, абменьваюцца тэхналогіямі кантролю і шукаюць спосабы абыходу міжнародных санкцый. Поспех аднаго рэжыму становіцца прыкладам для іншых, а адсутнасць пакарання за агрэсію і рэпрэсіі толькі заахвочвае да новых парушэнняў.
Праявы гэтага крызісу асабліва заўважныя ў дзейнасці міжнародных судовых інстытутаў. Ордэр Міжнароднага крымінальнага суда на арышт Пуціна за развязванне вайны ва Украіне застаецца невыкананым. Пракурор МКС таксама звяртаўся з хадайніцтвам аб выдачы ордэра на арышт кіраўніка ваеннага рэжыму М'янмы Мін Аун Хлайна. У дачыненні да Лукашэнкі міжнародная адказнасць за рэпрэсіі і садзейнічанне расійскай агрэсіі пакуль нажаль не выйшла за межы пераважна санкцыйных механізмаў.
Такая сітуацыя стварае небяспечную тэндэнцыю: дыктатары пачынаюць успрымаць міжнароднае права не як абавязковыя правілы, а як перашкоду, якую можна абысці. Наступствамі могуць стаць новыя ваенныя канфлікты, гонка ўзбраенняў, аслабленне даверу да дэмакратычных дзяржаў і сур'ёзныя эканамічныя крызісы. Асабліва адчувальным для сусветнай эканомікі можа стаць магчымы канфлікт вакол Тайваня.
Аднак гісторыя паказвае, што міжнароднае правасуддзе, нават калі яно спазняецца, усё ж магчымае. Справы былога прэзідэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча і экс-прэзідэнта Ліберыі Чарльза Тэйлара сведчаць, што палітычныя лідары не абавязкова могуць пазбегнуць адказнасці за міжнародныя злачынствы.
Каб міжнародны правапарадак не ператварыўся ў фармальнасць, дэмакратычныя краіны павінны дзейнічаць паслядоўна: падтрымліваць дзяржавы, якія сталі ахвярамі агрэсіі, забяспечваць рэальнае выкананне санкцый, выкарыстоўваць механізмы ўніверсальнай юрысдыкцыі і дакументаваць злачынствы ўжо цяпер.
Галоўная небяспека заключаецца не толькі ў тым, што дыктатуры парушаюць міжнародныя правілы. Небяспечна тое, што свет паступова можа прызвычаіцца да гэтага. І тады пытанне будзе ўжо не ў тым, хто наступны парушыць міжнароднае права, а ў тым, ці застанецца ўвогуле сіла, здольная яго абараніць.