The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Канал, нетронутый лукашистской пропагандой. Здесь показывают весь треш, который происходит в нашей стране по вине ОДНОГО таракана. Чат: https://t.me/+k9uKx4khfuhiMGU5 Связь: @ivan_nester Почта: thebulbaa@protonmail.com

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.2/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 8.6 🤬 ❤ 👍
  1. repost

    Насколько повестка Тихановской и Лукашенко совпадает с тем, что волнует беларусов? Беларусская пропаганда любит повторять, что демократическая оппозиция за рубежом оторвалась от простых беларусов. Может, это и правда. Но для пропаганды есть плохая новость: правящая элита в Минске оторвана не меньше. Это видно по данным. Я взял проблемы, которые беларусы в опросах называют самыми важными, и посмотрел, сколько внимания им уделяют Лукашенко и Тихановская. Оба политика обходят большинство этих проблем – цены, доходы, социальную сферу. Зато непропорционально много говорят о внешней политике (49% публикаций у Лукашенко и 58% у Тихановской). И ведут почти не интересную беларусам символическую борьбу вокруг идентичности: у Лукашенко это Великая Отечественная и прочее советское наследие, у Тихановской – национальная культура. При этом Лукашенко всё же затрагивает главный запрос большинства – экономику, хотя заметного резонанса с беларусами тут нет. А у Тихановской есть прочное ядро – противники власти. Подробнее – в моём новом тексте для Центра новых идей. Кстати, пару лет назад я делал похожий анализ – там больше теоретических деталей подхода.

  2. repost

    Новае нацыянальнае адраджэнне Беларусі! Хто, калі, і як яго пачне? Ці магчыма новае нацыянальнае адраджэнне Беларусі? Хто здолее яго пачаць і што для гэтага неабходна? У сваіх апошніх допісах Павал Усаў разважае пра расчараванне часткі беларусаў у старых лідарах апазіцыі. Паводле яго, большасць беларусаў перастала верыць у ранейшыя палітычныя вобразы, таму што знікла адчуванне шчырасці, а за публічнымі маскамі людзі пабачылі шмат каго з так званых лідараў 2020 такімі якія яны есць. Але ці азначае гэта, што беларускі нацыянальны рух вычарпаў сябе? Магчыма, наадварот - цяпер з'яўляецца магчымасць для новага этапу. Працягваюць змагацца толькі людзі, для якіх Беларусь і яе будучыня - гэта справа жыцця, а не толькі грошы і ўлада. Расце новае пакаленне апазіцыі, фармуюцца іншыя погляды і падыходы. Ці можа менавіта на гэтай аснове ўзнікнуць новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння? У стрыме з Паўлам Усавым абмяркуем, хто можа стаць рухавіком гэтых пераменаў, як аб'яднаць беларусаў, дзе могуць з'явіцца новыя лідары і што здольнае вярнуць людзям веру ў магчымасць зменаў. Ці ёсць для гэтага рэальныя ўмовы і калі можа пачацца новы этап беларускай гісторыі. https://www.youtube.com/watch?v=R5d2S8WRFLM #ПавелУсов #ПавалУсаў #Беларусь #Оппозиция #СерыйКот

  3. repost

    💰НАС ПРАДАЛІ ЗА ТАННЫ ГАЗ, А ШТО ДАЛЕЙ ⁉️ Нам гадамі тлумачылі, што саюз з расіяй — гэта стабільнасць. Насамрэч гэта быў абмен: краіна аддала экспарт, рынак і частку суверэнітэту, а ўзамен атрымала дазвол паўтараць «усё пад кантролем». Адзін кліент, адзін гаспадар і амаль дзве траціны беларускага экспарту ідуць у расію. Лёс нашых заводаў, працоўных месцаў і зарплат вызначаецца не ў Мінск, а ў рф. Калі ў Маскве пачынаецца крызіс, мы плацім за яго першымі. Па ацэнцы ўкраінскай выведкі, банкаўскі крызіс у расіі ўдарыў бы па Беларусі мацней, чым па самой расіі. Тое ж было пасля дэфолту 1998 года, калі нашы людзі яшчэ некалькі гадоў плацілі за чужую памылку. І ужо не прагнозы, а факты. У першым квартале 2026 года ВВП Беларусі знізіўся на 0,4%, а Мінск чакаў росту на 2,8%. Так выглядае «стабільнасць», якую нам абяцалі⁉️ Калі расійская эканоміка пахіснецца яшчэ мацней, пад ударам апынуцца і прадпрыемствы, і банкі, і рубель, і зберажэнні звычайных людзей. А хто за гэта адказвае, бо залежнасць не ўзнікла сама?! Яе будавалі рашэннямі, адмовай ад дыверсіфікацыі, ізаляцыяй ад суседзяў, санкцыйнай палітыкай, якая закрыла астатнія рынкі. Сённяшняя "улада" нажаль ператварыла Беларусь ў прыдатак чужой эканомікі і назвала гэта суверэнітэтам😔 А што рабіць? Свабодная Беларусь павінна мець некалькі рынкаў, незалежную энергетыку і ўласны голас. Так, гэта цяжкі і доўгі шлях, але ён пачынаецца з буйной эканомікі, а з адным пакупніком не можа быць незалежнай і моцнай Беларусі. Некаторыя прыхільнікі цяперашняга рэжыму кажуць, што інтэграцыя з расіяй дае таннае паліва, гарантаваны збыт і ўстойлівасць пад санкцыямі. Яны нагадваюць, што летам 2026 года Беларусь паставіла ў расію рэкордны аб'ём бензіну і атрымала з гэтага выгаду. Але калі пачнецца эфект "даміно", і эканоміка рассіі паляціць праз страты і "сво" , то што будзе з эканомікай Беларусі , ці ёсць у нашай краіны запасны варыян эканамічнага выратавання !?

  4. 🗣Мерц прыгразіў заблакаваць наступны сямігадовы бюджэт Еўрасаюза, калі ўсе краіны аб’яднання не возьмуць на сябе абавязацельства аказваць фінансавую падтрымку Украіне ў 2027 годзе і ў наступны перыяд.

  5. 🕹 На поўдні Беларусі былі выведзеныя са строю тры базавыя станцыі мабільнай сувязі. Усе яны размяшчаліся непасрэдна каля ўкраінскай мяжы. Усяго за 10 дзён па невядомых прычынах перасталі працаваць прынамсі 10 такіх станцый. У мясцовых Telegram-каналах паведамлялі пра ўкраінскі ўдар па вышцы ў памежным сяле Лельчыцы. Пасля таго як станцыя ў Лельчыцах перастала працаваць, працягласць паветраных трывог у горадзе Оўруч Жытомірскай вобласці (за 60 км ад гэтага населенага пункта) на некалькі дзён скарацілася з 18 гадзін да прыкладна 3–4. Паводле звестак украінскай разведкі, адзін з беларускіх рэтранслятараў, праз якія расіяне каардынуюць паветраныя атакі на поўнач і захад Украіны, размешчаны менавіта каля Лельчыцаў у Гомельскай вобласці.

  6. repost

    Працягваем адстойваць правы беларускай супольнасці ва Украіне! Атрымалі адказ з Офіса Прэзідэнта Украіны на наш зварот адносна грамадзяніна Беларусі, які яшчэ ў 2023 годзе падаў дакументы на атрыманне ўкраінскага грамадзянства, але дагэтуль не атрымаў адказу па сваёй справе. У лісце за подпісам кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыла Буданава паведамляецца, што наша інфармацыя прынята да ведама. Гэта яшчэ не вырашэнне праблемы, але важна, што пытанне ўзнята на найвышэйшым дзяржаўным узроўні. Будзем працягваць працу і дамагацца абароны правоў беларусаў, якія звязалі сваё жыццё і будучыню з Украінай. Не спыняемся!

  7. ☝️Прапагандыст кажа праўду Усе хто яшчэ хочуць ваяваць на расеі, знаходзяцца ў тылу, ды на канапе

  8. repost

    Тры «стратэгічныя» вышкі сувязі на мяжы з Украінай выйшлі з ладу Як паведамляе «Флагшток», на poўдні Беларусі выведзены са строю тры перадаючыя прылады сотавых аператараў: дзве ў Гомельскай вобласці і адна ў Брэсцкай.Пра гэта стала вядома са службовага тэлеграм-канала аператара Becloud, дзе з'явілася паведамленне з пазнакай «Прапала БС!». У ім названы аператары-ўладальнікі, бліжэйшыя населеныя пункты, каардынаты і працоўная частата базавых станцый — 800 МГц. Адна вышка аператара А1 стаіць у зоне адчужэння каля КПП «Майдан» Хойніцкага раёна, дзве вышкі МТС знаходзяцца ў пасёлку Слобада Лельчыцкага раёна і ў вёсцы Грушка Маларыцкага раёна. Усе яны разбліжаныя ад мяжы з Украінай прыкладна на 12–27 кіламетраў. Раней украінскія ўлады і вайскоўцы заяўлялі, што падобныя вышкі выкарыстоўваюцца для рэтрансляцыі сігналу кіравання расійскімі беспілотнікамі. Пры гэтым выданне адзначае, што пацвердзіць эфект ад магчымага адключэння «рэтранслятараў» складана, а вышкі не працуюць паміж 21 кастрычніка і 3 лістапада.

  9. repost

    ⚡️В Детском доме семейного типа в агр.гор Молятичи в Беларуси избивают и издеваются над детьми и наблюдают за ними ,когда они раздетые , объядают их , но до генерального прокурора РБ Гора и Кочановой Натальи Ивановны не доходят об этом сообщения.

  10. edited

    «белОрус» з Жлобіншчыны, які меў судзімасці, уцёк ў Расію і знік пад Купянскам 40-гадовы Валерый Казлоў, ураджэнец Гомельшчыны, які ваяваў супраць Украіны ў складзе 121-га мотастралковага палка арміі РФ, прапаў без вестак на Харкаўшчыне. У Беларусі ён неаднаразова быў асуджаны за рабаванні, крадзеж аўтамабіля і ўхіленне ад пакарання, адбываў тэрміны ў калоніях Бабруйска і Івацэвічаў. У 2016 годзе ўцёк у Расію праз справу аб нявыплаце аліментаў. У Бранскай вобласці Казлоў змяніў некалькі месцаў працы і працягваў назапашваць даўгі, пакуль не падпісаў кантракт з Мінабароны РФ. Ваяваў пад пазыўным «белОрус». 20 сакавіка адправіўся на баявое заданне каля вёскі Пятропаўлаўка пад Купянскам, а з 26 сакавіка лічыцца зніклым без вестак. Пошукі, якія вядзе яго новая жонка-расіянка, пакуль не далі вынікаў.

  11. repost

    Не гнявiся , Божа! мы - народ маленькi. Хто нам дапаможа выйсцi iз калейкi?... Маленькi Народ. Гипотетическое возвращение беларусов в изгнании ( диаспор и политэмигрантов) в активное и жёсткое противостояние режиму зависит от возникновения "дверей возможностей" внутри самой Беларуси и радикального изменения стратегии оппозиционных инициатив. В условиях тотальных репрессий и "выгорания" ещё действующих сил для перезапуска протестной активности требуются мощные внешние и внутренние триггеры. Рассмотрим ключевые возможные сценарии возвращения диаспор к активной борьбе и маркеры, которые будут свидетельствовать о возражении этого процесса. Стратегии активизации беларусов в изгнании: - самым сильным стимулятором станет ослабление поддержки режима со стороны России ( из за внешних проблем в самой РФ) или физической невозможности режима управлять республикой( кризис приемственности) . Это и будет первым подтверждением , что режим уязвим и невечен. - оппозиционные центры за рубежом ( ОСТ, НАУ, ОПК, ПКК и др.) должны предложить чёткий , скоординированный и ,конечно, реалистичный план , далеко выходящий за рамки неработающих заявлений и пустых дипломатических встреч. - новые агрессивные действия Минска , напрямую угрожающие безопасности диаспор( массовое аннулирование паспортов без возможности продления, конфискация имущества в ещё больших масштабах) , могут спровоцировать волну радикализма вместо страха. О том, что беларусы в изгнании действительно возвращаются к активному противостоянию , будет свидетельствовать следующие качественные и количественные маркеры. - кратное увеличение сборов в созданные новые и кристально чистые фонды солидарности, (взамен BYSOL и BY_HELP ), и что очень важно , напрямую связанными с силовыми и подпольными инициативами , в том числе такими как ( "Кибер партизаны" , другие добровольческие подразделения беларусов). - прекращение публичных междоусобных споров между фракциями в эмиграции , вплоть до запрета инициатив и лишения их народного доверия легимитивности через общее голосование, создание Единого Центра принятия решений, признаваемого большинством активных эмигрантов. - рост числа заявок от белорусов зарубежья в структуры ПКК или другие оборонительные инициативы в том числе и на территории ЕС . - переход от малочисленных пикетов памяти и скорби к многотысячным демонстрациям в Берлине, Варшаве, Праге и Вильно с конкретными требованиями к западным правительствам ( введение полной экономической блокаде режима). - возврат массового интереса к политическим новостям , аналитике , к " партизанским" Telegram- каналам. - готовность беларусов открыто ассоциировать себя с протестным движением в безопасных странах , преодоление " синдрома выгорания" и страха за родственников внутри РБ ради общего скоординированного действия. Маркером эффективности диаспор станет их способность безопасно координировать , снабжать ресурсами и информационно поддерживать протестные ячейки супратива , оставшиеся внутри Беларуси, а они есть. Внешняя активность обретает смысл только тогда, когда она синхронизируется с процессами внутри страны. 🇧🇾Жыве Беларусь!

  12. repost

    Пазняк заявіў, што нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк у фэйсбуку рэзка пракрытыкаваў тое, як апошнім часам падаюць падзеі 2020 года, і заклікаў да адказнасці Сцяпана Пуціла, Рамана Пратасевіча і іншых дзеячаў. Прычынай стала з'яўленне ў сеціве нестандартных заяў, у адной з якіх аўтар сцвярджае, што ўсё ў 2020-м арганізаваў менавіта ён. «Наша Ніва» мяркуе, што гаворка ідзе пра Эдуарда Пальчыса. Пазняк бачыць у гэтым намёк, што Расія тут ні пры чым, як і «Рома» з «Нехтай», але лічыць, што ні Расію, ні Пратасевіча з «Нехтай» за дужкі не вынесці. На яго думку, нават пры мінімальным беларускім раскладзе яны пойдуць пад следства, а Пуціла, магчыма, быў «агентам уплыву», што паводле беларускага заканадаўства справы не адмяняе. Расійскія вушы, пісаў ён, былі відаць з самага пачатку, а беларусы ўсё ведаюць і памятаюць. Кіраўнік «Нехты» Сцяпан Пуціла адказаў у каментарах і спытаў, колькі яшчэ можна круціць абрыдлую пласцінку пра «агентаў уплыву» і «расійскі след». Ён нагадаў, што «Нехта» існуе з 2015 года, а пратэсты 2020-га зрабілі самі беларусы, а не нейкая міфічная расійская агентура. Пад пастом Пазняка і Нашай Нівы каментатары выказалі меркаванне, што ўсё, пра што Пазняк казаў раней, на самай справе збывалася і так і было.

  13. edited

    Кітай выцясняе Польшчу з еўрапейскага рынку⁉️ У Польшчы ўсё больш адкрываюць склады TEMU з рознымі таварамі. А з пачатку года па ліпень уключна ў краіны ЕС паставілі больш за 26,5 млн адзінак бытавой тэхнікі з Кітая, а з Польшчы толькі 9,1 млн, то бок амаль утрая менш. У грашовым выражэнні кітайскі імпарт вырас на 12,9 % і перавысіў 3,2 млрд еўра, а польскі экспарт паменшыўся на 6 % да крыху больш за 2 млрд еўра. ☝️Доля Кітая на рынку ЕС ужо перавышае 38 %, тады як доля Польшчы складае 13,2 %. Прычына ў цане: пральная машына з Кітая каштуе ў сярэднім 150 еўра, з Турцыі 220, а вырабленая ў Польшчы 270. Дадаткова кітайскія кампаніі, найперш у сферы e-commerce, шукаюць склады ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а ў ліпені 2026 года Кітай упершыню стаў найбуйнейшым месячным пастаўшчыком тавараў у Польшчу. У краіне працуюць каля 30 вялікіх заводаў бытавой тэхнікі, у сектары занята больш за 100 тыс. чалавек, таму галіна папярэджвае пра закрыццё прадпрыемстваў і просіць Брусель тэрмінова абараніць еўрапейскую вытворчасць.

  14. 🔥 У Сібіры адбыўся магутны выбух на магістральным газаправодзе У Топкінскай муніцыпальнай акрузе Кемераўскай вобласці Расіі ўспыхнуў маштабны пажар пасля выбуху на магістральным газаправодзе. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэння магла стаць разгерметызацыя газаправода. Прычыны здарэння высвятляюцца.

  15. Older posts