За гэты год Расея можа страціць 230 тысяч вайскоўцаў Такую ацэнку прыводзіць выданне The Economist, спасылаючыся на ўцечку даных Расстата ў выніку хакерскай атакі. 230 тысяч — больш, чым у папярэднія гады. Паводле журналістаў, статыстыка расійскага ведамства сведчыць пра тое, што колькасць загінулых прыкладна падвойвалася штогод з пачатку поўнамаштабнай вайны. На думку аўтараў матэрыялу, афіцыйная статыстыка паказвае, што Пуцін добра ўяўляе маштабы расійскіх стратаў. Аднак пакуль няма прыкмет таго, што гэта прымусіць яго змяніць курс. Пра гэта сведчаць і млявыя перамовы, якія ўзначальвае Мядзінскі ў Абу-Дабі.