The Бульба

@thebulbaa · active

Subscribers 1.8K tracking since 13 Nov
Reach per post (ERR) 18.1%316 avg views
Posting 6.5/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 8.8 🤬 ❤ 👍
repost from ŽYVY HOŁAS | ЖЫВЫ ГОЛАС

Бязкарнасць дыктатур і будучыня міжнароднага парадку Пасля Другой сусветнай вайны міжнародная сістэма бяспекі будавалася на прынцыпе, што агрэсія, ваенныя злачынствы і масавыя рэпрэсіі не павінны заставацца беспакаранымі. Аднак сёння гэты прынцып усё часцей губляе сваю сілу. Аўтарытарныя рэжымы ігнаруюць міжнароднае права, абыходзяць санкцыі і падтрымліваюць адзін аднаго, разлічваючы на тое, што рэальных наступстваў за іх дзеянні не будзе. Адным з найбольш небяспечных прыкладаў становіцца сітуацыя вакол Тайваня. Кітай узмацняе ваенны ціск на востраў, выкарыстоўваючы правакацыі і пастаянную прысутнасць сваіх суднаў у навакольных водах. У ліпені 2026 года была зафіксаваная рэкордная колькасць кітайскіх суднаў — 244. Пекін паступова правярае межы дапушчальнага, не пераходзячы да адкрытай вайны. Рэакцыя Захаду на гэтыя дзеянні будзе мець значэнне не толькі для Тайваня, але і для ўсёй сістэмы міжнароднай бяспекі. Паралельна ўзмацняецца супрацоўніцтва аўтарытарных рэжымаў. Расія, Кітай, Беларусь, Іран і М'янма развіваюць ваенна-тэхнічныя сувязі, абменьваюцца тэхналогіямі кантролю і шукаюць спосабы абыходу міжнародных санкцый. Поспех аднаго рэжыму становіцца прыкладам для іншых, а адсутнасць пакарання за агрэсію і рэпрэсіі толькі заахвочвае да новых парушэнняў. Праявы гэтага крызісу асабліва заўважныя ў дзейнасці міжнародных судовых інстытутаў. Ордэр Міжнароднага крымінальнага суда на арышт Пуціна за развязванне вайны ва Украіне застаецца невыкананым. Пракурор МКС таксама звяртаўся з хадайніцтвам аб выдачы ордэра на арышт кіраўніка ваеннага рэжыму М'янмы Мін Аун Хлайна. У дачыненні да Лукашэнкі міжнародная адказнасць за рэпрэсіі і садзейнічанне расійскай агрэсіі пакуль нажаль не выйшла за межы пераважна санкцыйных механізмаў. Такая сітуацыя стварае небяспечную тэндэнцыю: дыктатары пачынаюць успрымаць міжнароднае права не як абавязковыя правілы, а як перашкоду, якую можна абысці. Наступствамі могуць стаць новыя ваенныя канфлікты, гонка ўзбраенняў, аслабленне даверу да дэмакратычных дзяржаў і сур'ёзныя эканамічныя крызісы. Асабліва адчувальным для сусветнай эканомікі можа стаць магчымы канфлікт вакол Тайваня. Аднак гісторыя паказвае, што міжнароднае правасуддзе, нават калі яно спазняецца, усё ж магчымае. Справы былога прэзідэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча і экс-прэзідэнта Ліберыі Чарльза Тэйлара сведчаць, што палітычныя лідары не абавязкова могуць пазбегнуць адказнасці за міжнародныя злачынствы. Каб міжнародны правапарадак не ператварыўся ў фармальнасць, дэмакратычныя краіны павінны дзейнічаць паслядоўна: падтрымліваць дзяржавы, якія сталі ахвярамі агрэсіі, забяспечваць рэальнае выкананне санкцый, выкарыстоўваць механізмы ўніверсальнай юрысдыкцыі і дакументаваць злачынствы ўжо цяпер. Галоўная небяспека заключаецца не толькі ў тым, што дыктатуры парушаюць міжнародныя правілы. Небяспечна тое, што свет паступова можа прызвычаіцца да гэтага. І тады пытанне будзе ўжо не ў тым, хто наступны парушыць міжнароднае права, а ў тым, ці застанецца ўвогуле сіла, здольная яго абараніць.

Views over time

010020030011 Nov 09:1313 Nov 16:0224811 Nov 09:13: 0 views13 Nov 16:02: 248 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Nov 2026, 09:130
13 Nov 2026, 16:02248

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.