У Рыме пры загадкавых абставінах памёр вядомы расійскі каталіцкі святар 9 лістапада ў Рыме знайшлі мёртвым 43-гадовага каталіцкага святара Мікіту Кушнарова, які знаходзіўся ў Італіі на вучобе. Паводле паведамлення калегіі, дзе ён пражываў, цела святара знайшлі раніцай у парку непадалёк ад навучальнай установы. Абставіны смерці пакуль не высветленыя. Айца Мікіту ведалі і беларускія каталікі — ён сябраваў з настаяцелем мінскага кафедральнага касцёла. Святар быў вядомы сваімі духоўнымі публікацыямі і разважаннямі над нядзельнымі літургічнымі чытаннямі.