Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. У польскай Гдыні беларус працаваў таксістам пасля анулявання права на кіраванне аўтамабілем Гэта вынікае з інфармацыі паліцыі Паморскага ваяводства Польшчы. Адзначаецца, што супрацоўнікі дарожнай паліцыі спынілі “Таёту Прыус” за парушэнне правілаў выкарыстання аўтамабільных светлавых прыбораў. Пры праверцы па паліцэйскіх базах высветлілася, што ў кіроўцы раней было адкліканае права на кіраванне аўтамабілем — за перавышэнне дапушчальнага ліміту ў 24 штрафныя балы. Нягледзячы на гэта, мужчына працягваў перавозіць пасажыраў у якасці таксіста. Аўтамабіль эвакуяваны на ахоўную стаянку. Далейшы лёс 42-гадовага грамадзяніна Беларусі, вырашыць суд. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 паліцыя Паморскага ваяводства Польшчы

  2. Праз праверку паходжання транзіт збожжа з Беларусі праз Літву можа затрымлівацца на месяцы З наступнага тыдня збожжа, якое ідзе транзітам з Беларусі і Расіі праз Клайпедскі порт, не будзе праходзіць мытнае афармленне да атрымання вынікаў праверкі яго паходжання, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы. Гаворка пра пшаніцу, ячмень, кукурузу і насенне сланечніку. Адзначаецца, што праверка паходжання збожжа можа займаць два месяцы і нават больш. Праверкі звязаныя з падазрэннямі, што збожжа, якое паступае з гэтых краін, насамрэч можа быць вырашчанае на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны. Калі даследаванні пакажуць, што фактычная краіна паходжання збожжа не супадае з заяўленай, груз давядзецца вярнуць або знішчыць. Выдаткі на захоўванне, праверку, вяртанне або знішчэнне ўскладуць на экспарцёраў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 transportcorridors.com

  3. У Варшаве зачыняюцца беларускі "Дом творцаў" і шэлтар пры ім Пра гэта на сваёй старонцы ў "Фейсбуку" паведаміў аўтар праекта, музыкант і грамадскі дзеяч Сяргей Доўгушаў. "З 2021 года я займаўся дапамогай, сацыяльна-братэрскай дзейнасцю, і вось мой рэсурс скончыўся. Цяпер я хачу дапамагчы сабе, быць больш са сваёй сям'ёй і блізкімі", — напісаў Доўгушаў. Ён адзначыў, што аднайменны фонд "будзе існаваць далей разам з іншымі творчымі праектамі". Беларуская арт-рэзідэнцыя "Дом творцаў" адкрылася ў польскай сталіцы ў 2021 годзе для падтрымкі і пражывання дзеячаў культуры, якія апынуліся ў складанай сітуацыі. У снежні 2025 года пры праекце таксама запрацаваў шэлтар для вызваленых палітвязняў, сродкі на які збіралі праз данаты. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Сяргей Доўгушаў, асабісты архіў

  4. ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 10 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Лекцыя "Таямніцы гісторыі Полацкай зямлі. Жонка Брачыслава Ізяславіча" ў Мінску (музей Lidbeer, 19:00) ▪️Дыскусія "Фотаэтнографы. Творчая спадчына Юзэфа Хэлмоньскага" у Брэсце (Леванеўскага 1, 19:00) ▪️Сустрэча літаратурнай школы "Тэкст" у Мінску (музей Максіма Багдановіча,19:00) ▪️Лекцыя пра беларускую культуру ў выгнанні ў Празе (Vzlet, Holandská 669/1, 16:30) ▪️Што значыць страціць дом? І ці можна знайсці новы, не страціўшы сябе? Сустрэча з польскім пісьменнікам Лехам Фарэмскім (Беласток, Кавярня FAMA, 17:00) ▪️ Аляксандр Карнаўх у Познані ( фундацыя КУТ, 18:00) ▪️Беларуская swap-вечарына ў Варшаве (Chmielna, 19:00

  5. +1

    🌙 Галоўныя навіны 9 лістапада: 💲За дзесяць месяцаў жыхары Беларусі прадалі на 2,6 млрд долараў больш наяўнай валюты, чым купілі 🇬🇪 Беларус, затрыманы ў Тбілісі з пратэрмінаванымі дакументамі, арыштаваны на тры месяцы 🇵🇱 Вальфовіч пра кантакты з Варшавой: Была "лёгкая спроба", але далей руху няма ⚡️На поўдні Беларусі выведзены з працы тры вежы сувязі. Іх маглі выкарыстоўваць для кіравання расійскімі БПЛА 🚘 У кастрычніку "БелДжы" прадаў на рынку РФ на 41,2% менш новых аўтамабіляў, чым годам раней 📷 Тбілісі🇬🇪 Акцыя супраць дэпартацыі беларуса з Грузіі ў Беларусь, дзе яму пагражаюць катаванні. Крыніца: "Позірк".

  6. Беларус, затрыманы ў Тбілісі з пратэрмінаванымі дакументамі, арыштаваны на тры месяцы Тбіліскі гарадскі суд на пасяджэнні 9 лістапада арыштаваў на тры месяцы грамадзяніна Беларусі, затрыманага ў сталіцы Грузіі з пратэрмінаванымі дакументамі — нацыяныльным пашпартам і мясцовай часовай ID-карткай. Пра гэта паведаміў “Позірку” беларускі праваабаронца Раман Кісляк. Затрыманне адбылося 6 лістапада ў метро. Паводле назіранняў чытачоў “Позірку”, групы паліцэйскіх сёлета дзяжураць ля найбольш загружаных станцый і час ад часу правяраюць дакументы ў мінакоў, якія здаюцца ім замежнікамі. Праверыць законнасць знаходжання ў Грузіі атрымалі таксама патрульныя паліцэйскія. “Я, на жаль, не трапіў на суд. Апошнія месяцы я чацвёрты раз не магу трапіць унутр і прысутнічаць на судовых пасяджэннях, таму што мяне перасталі пускаць без дзейнага дакумента”, — сказаў Кісляк. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  7. edited

    Прыняцце абноўленай рэзалюцыі Бундэстага па Беларусі абмеркавала Ціханоўская з нямецкімі палітыкамі Падрыхтоўку Бундэстагам абноўленай рэзалюцыі па Беларусі, аднаўленне стажыровак для беларускай моладзі ў 2027 годзе, пашырэнне парламенцкага супрацоўніцтва і падтрымку беларусаў у Германіі абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з кіраўніком нямецкай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і лідарам групы “За дэмакратычную Беларусь” у нямецкім парламенце Кнутам Абрахамам 9 лістапада ў Берліне. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел яе дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька, галоўны дарадца Франак Вячорка, кіраўнік міжнародных камунікацый Офіса Карым Педэрсен і былая палітзнаволеная Ксенія Луцкіна. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 tsikhanouskaya.org

  8. edited

    В Брестской области вновь проверят систему оповещения населения, в Гомеле начнутся трехдневные занятия МЧС Об очередной проверке системы оповещения населения, которая будет проводиться в граничащей с воюющей Украиной, а также Польшей Брестской области, сообщило региональное управление МЧС. Она пройдет 10 ноября с 12 до 13 часов. “Будут включаться электросирены, пройдет перехват УКВ-FM вещания на территории области. Просим граждан сохранять спокойствие, никаких действий не требуется“, — говорится в релизе. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 prof-sr.ru

  9. edited

    На поўдні Беларусі выведзены з працы тры вежы сувязі. Іх маглі выкарыстоўваць для кіравання расійскімі БПЛА Аб гэтым паведамляе рэгіянальны партал "Флагшток" з спасылкай на інфармацыю аператара Becloud. Дзве вышкі (А1 і МТС) размешчаны ў Гомельскай вобласці, яшчэ адна (МТС) — у Брэсцкай, усе — у прымежнай з Украінай зоне (ад 12 да 27 км ад дзяржмяжы). Як адзначаецца ў публікацыі, гэтыя аб’екты могуць лічыцца стратэгічнымі: раней украінскія улады і вайскоўцы заяўлялі, што падобныя вышкі ў беларускім прымежжы выкарыстоўваюцца для рэтрансляцыі сігналу кіравання расійскімі ўдарнымі беспілотнікамі. Перабоі і змены ў працы рэтранслятараў у прымежжы маніторацца ўкраінскім бокам на пастаяннай аснове. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 cloudfront.net

  10. Лукашенко разрешил РЦОП “Раубичи“ привлекать заемные средства для завершения строительства объектов О подписании Александром Лукашенко 9 ноября указа № 400 “О привлечении заемных средств“ сообщила его пресс-служба. Республиканскому центру олимпийской подготовки по зимним видам спорта “Раубичи“ в 2026–2027 годах привлекать заемные средства на финансирование архитектурной и строительной деятельности для завершения строительства расположенного на его территории объекта. Предусматривается, что возврат привлеченных средств будет осуществляться за счет доходов РЦОП и иных источников, не запрещенных законодательством. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 biathlon.by

  11. edited

    Вольфович о контактах с Варшавой: Была “легкая попытка”, но дальше движения нет Минск готов к контактам с Западом “по стабилизации ситуации в регионе“, утверждает государственный секретарь Совета безопасности Александр Вольфович. Как сообщают госСММ, такое заявление он сделал 9 ноября в Москве в кулуарах 14-й встречи секретарей совбезов государств — участников СНГ. По его словам, со стороны европейцев “стремления к контактам не наблюдается“, хотя “легкая попытка к диалогу“ была со стороны Польши на площадке ООН: “Но дальше пока движения никакого мы не видим, хотя Беларусь готова“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 МИД Беларуси

  12. Замглавы МИД Секрета оставил запись в книге соболезнований в посольстве Польши в связи с трагедией в Кракове О посещении заместителем министра иностранных дел Игорем Секретой посольства Польши в Беларуси 9 ноября сообщила пресс-служба МИД. Дипломат оставил запись в книге соболезнований в связи с гибелью людей в результате теракта в Кракове. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 mfa.gov.by

  13. В Минском районе мужчина обстрелял из пневматики грузовик, припаркованный на газоне О возбуждении уголовного дела о хулиганстве (ст. 339 УК) в отношении 47-летнего жителя Минского района, повредившего грузовой автомобиль из пневматического пистолета, сообщило УВД столичного облисполкома. Как говорится в релизе, мужчина вышел на балкон и увидел грузовик, припаркованный на зеленой зоне, после чего обстрелял автомобиль, принадлежавший одной из организаций района. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 скриншот "Позірк"

  14. СК раскрыў забойства мінчанкі, здзейсненае 27 гадоў таму Следчы камітэт Беларусі паведаміў пра раскрыццё забойства 20-гадовай дзяўчыны, здзейсненага ў Мінску ў студзені 1999 года. Паводле СК, у нападзе ўдзельнічалі трое мясцовых жыхароў, якім на той момант было 15, 17 і 22 гады. Дзяўчына займалася нелегальным абменам валюты. Нападнікі ведалі пра наяўнасць у яе буйных сум грошай і вывучылі яе звычкі і маршрут. Забойства не ўдалося раскрыць адразу. Расследаванне аднавілася ў 2026 годзе пасля прызнання аднаго з удзельнікаў, які цяпер адбывае пажыццёвае зняволенне за іншае забойства. Пасля гэтага былі затрыманыя яшчэ двое фігурантаў, якія таксама прызналіся ў датычнасці да нападу. Усе трое раней былі асуджаныя за забойствы, учыненыя пасля 1999 года. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 yandex.by

  15. На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 27 грамадзян Беларусі Больш за 210 замежнікаў, сярод якіх беларусы, выехалі з Польшчы на патрабаванне ўладаў з 2 па 8 лістапада, сведчыць інфармацыя Памежнай аховы гэтай краіны. Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінула 20 грамадзян Беларусі (Украіны — 61, Грузіі — 15). Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за апошнія 45 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчу пакінула 8,73 тыс. чалавек, з якіх прынамсі 932 грамадзяніны Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) Памежная ахова Польшчы

  16. Базавая інфляцыя вырасла пасля чатырох месяцаў без змен — даныя Нацбанка Гэты паказчык у кастрычніку склаў у гадавым вымярэнні 5%, вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам агляду інфляцыйных працэсаў. У верасні, жніўні, ліпені і чэрвені гэты індыкатар знаходзіўся на ўзроўні 4,8%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) Аляксандр Кулеўскі / sb.by

  17. За крадзеж паліва з прадпрыемства электраэнергетыкі асуджана 16 работнікаў Пра выяўленне 103 выпадкаў крадзяжу гаруча-змазачных матэрыялаў на прадпрыемстве электраэнергетычнай галіны ў Клімавіцкім раёне паведаміла Генпракуратура. Па выніках праверкі было распачата 25 крымінальных спраў паводле за "прысваенне альбо растрату". Назва прадпрыемства не прыводзіцца. Згодна з інфармацыяй нагляднага органа, фігуранты справы працавалі кіроўцамі, якія прысабечвалі паліва. Агулам было скрадзена больш за 14,5 тоны. Шкода прадпрыемству перавысіла 38 тыс. рублёў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) diena.lv

  18. Краіны Захаду ілжыва выстаўляюць Беларусь пагрозай дзеля асваення бюджэтаў ЕС і НАТО — Вальфовіч Заходнія краіны “спрабуюць выставіць Мінск крыніцай гібрыдных атак”, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы з калегамі з СНД. “Нібыта гэта мы самі арганізавалі каналы незаконнай міграцыі, пранікненне дронаў і паветраных шароў, лічбавыя дыверсіі, пашкоджанне крытычнай інфраструктуры”, — цытуюць чыноўніка дзяржаўныя СМІ. Вальфовіч сцвярджае, што гэта робіцца дзеля апраўдання ціску на беларускія ўлады, увядзення санкцый, закрыцця межаў і асваення бюджэтаў ЕС і НАТО. Паводле яго сцвярджэння, Мінск выступае з ініцыятывамі па дыялогу з заходнімі суседзямі ў сферы бяспекі — па інцыдэнтах з беспілотнікамі, паветранымі шарамі, мігрантамі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 тэлеканал "Першы інфармацыйны" / стоп-кадр: "Позірк"

  19. edited

    Мінск зацікаўлены ў нармалізацыі стасункаў з ФРГ, але “не за любы кошт” — Сякрэта “Беларусь хацела б мець нармальныя стасункі з Германіяй, — заявіў намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта на сустрэчы з дэлегацыяй брандэнбургскіх палітыкаў і актывістаў. — Але тут важна разумець, што мы нічога не выпрошваем і не стаім з працягнутай рукой". Паводле яго сцвярджэння, за апошнія гады Берлін зрабіў шмат, каб “знішчыць рэпутацыю Германіі ў Беларусі”, таму аднавіць давер будзе няпроста. 👆Паездку дэлегацыі з Брандэнбурга ў Беларусь арганізаваў дэпутат зямельнага парламента Свен Хорнаўф, які прадстаўляе партыю “Саюз за сацыяльную справядлівасць і разумную эканоміку”. Згодна з прэс-рэлізам, візіт разлічаны на 6–11 лістапада і прадугледжвае наведванне чатырох партнёрскіх муніцыпалітэтаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) prometheus / unsplash.com

  20. На Беларускім тыдні прадпрымальніцтва будуць вучыць кіраваць зумерамі і міленіяламі Тыдзень, паводле рашэння Мінэканомікі, пройдзе з 16 да 22 лістапада. Першы дзень будзе прысвечаны стымуляванню прадпрымальніцкай ініцыятывы сярод моладзі, другі — інфраструктуры падтрымкі МСП, трэці — турыстычнаму кірунку, чацвёрты — дыялогу ўлады і бізнесу. Мерапрыемствы пройдуць па ўсё краіне. У Бабруйску, да прыкладу, адбудзецца круглы стол на тэму “Бізнес-прастора 2026: ад ільготнага офіса ў інкубатары да ўласнай вытворчасці”, у Віцебску — “прафесійныя дэбаты” на тэму “Кіраванне зумерамі і міленіяламі. Новы кантракт пакаленняў: ад іерархіі да супрацоўніцтва”. ☝️Першы тыдзень прадпрымальніцтва прайшоў з 29 лютага да 4 сакавіка 2016 года. Леташняе мерапрыемства адбылося з 17 да 21 лістапада. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com

  21. Older posts