Прыняцце абноўленай рэзалюцыі Бундэстага па Беларусі абмеркавала Ціханоўская з нямецкімі палітыкамі Падрыхтоўку Бундэстагам абноўленай рэзалюцыі па Беларусі, аднаўленне стажыровак для беларускай моладзі ў 2027 годзе, пашырэнне парламенцкага супрацоўніцтва і падтрымку беларусаў у Германіі абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з кіраўніком нямецкай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і лідарам групы “За дэмакратычную Беларусь” у нямецкім парламенце Кнутам Абрахамам 9 лістапада ў Берліне. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел яе дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька, галоўны дарадца Франак Вячорка, кіраўнік міжнародных камунікацый Офіса Карым Педэрсен і былая палітзнаволеная Ксенія Луцкіна. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 tsikhanouskaya.org