Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 3 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
В Минске 19-летнего юношу и двоих подростков будут судить за распространение психотропов
По данным Следственного комитета, неработающий житель столицы предложил подработку двум знакомым несовершеннолетним, с которыми ранее учился в одной школе.
Школьники забирали крупные партии психотропов из тайников, фасовали на мелкие дозы и размещали по указанным координатам в Минске и Минском районе.
Подросткам предъявлено обвинение в незаконном обороте психотропных веществ в крупном размере. Действия 19-летнего жителя Минска квалифицированы как "вовлечение несовершеннолетнего в совершение особо тяжкого преступления в составе организованной группы".
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 (иллюстративное) Tingey Injury Law Firm / unsplash.com
edited
Долар, еўра і юань падаражэлі на першых біржавых таргах тыдня
📈 Каціроўка долара вырасла да 2,9976 рубля (+0,18%), юаня — да 4,4951 за 10 (+0,19%), еўра — да 3,3527 (+0,22%).
📉 Расійскі рубель патаннеў да 3,6532 за 100 (-0,14%).
☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара вырас на 1,56% (з 2,946 да 2,9921). У кастрычніку ён знізіўся на 2,72%. За 10 месяцаў года — вырас на 1,50%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 JustStartInvesting / unsplash.com
edited
За три квартала 2026 года 16 граждан Беларуси попросили Россию признать их беженцами
Об этом сообщило агентство ТАСС, опираясь на изученные материалы Министерства внутренних дел РФ и не указывая причин.
Отмечается, что за три квартала иностранцы в целом подали 193 таких заявления — на 15% меньше, чем за аналогичный период 2025-го.
От граждан Украины поступило 52 ходатайства, Узбекистана — 43, Таджикистана — 21, Сирии — 10, Армении и Казахстана — по 8, Азербайджана — 7, Молдовы и Туркменистана — по 5, Грузии и Кыргызстана — по 4. По одному заявлению поступило от граждан Боснии и Герцеговины, Италии, Кении, Латвии, Сербии, Судана, Швеции и других стран.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 (иллюстративное) magnific.com
edited
Лукашенко призвал “вдохнуть новую жизнь“ в пять районов Могилевской области
Политик назвал Шкловский район “точкой, которую надо развивать“. “Но еще не менее важно — Мстиславский, Горецкий, Дрибинский, Могилевский, Белыничский — это коса Беларуси крупная, где неплохие земли. И от этих земель нужно что-то взять“, — цитирует Лукашенко его пресс-служба.
По его словам, “выдумывать ничего не надо“ — нужно “восстановить то, что было перед распадом“ СССР: “Агросервис — нужен район. ПМК строительное, оно что не надо району? Надо“.
Глав Могилевской области в целом и Шкловского района в частности Лукашенко призвать “начинать работать”. “Контроль будет — сверхжестокий. Это я вам обещаю“, — подытожил спикер.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 drive2.ru
edited
Травеньскае забойства ў Гомелі: Ахвяра — замежнік, абвінавачанні выстаўленыя яго сужыцельцы, яе сыну інкрымінуецца ўкрывальніцтва
Паводле звестак Следчага камітэта, мужчына, грамадзянства якога не называецца жыў разам з 53-гадовай жанчынай — уладальніцай трохпакаёвай кватэры, у якой таксама пражывалі яе дачка і два сыны.
Сварка з трагічным канцом здарылася падчас распіцця алкаголю. У нейкі момант мужчына пачаў весці жывы эфір у “ЦікТоку”. Гаспадыні гэта не спадабалася, яна разбіла тэлефон і падчас канфлікту ударыла нажом замежніка. "Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы здарэння”, — заявіў СК.
Калі яе 18-гадовы сын вярнуўся, яна шантажом “прымусіла яго дапамагчы схаваць сляды злачынства”. На прысядзібным участку яны закапалі цела і вярнуліся дадому.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"
edited
Спажывецкія цэны ў кастрычніку выраслі на 0,3%, ад пачатку года — на 3,9%
У гадавым вымярэнні (да кастрычніка 2025-га) цэны сталі вышэйшымі на 4,7%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Летась інфляцыя склала 6,8%. Згодна з найважнейшымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі развіцця краіны на мінулы год, паказчык не павінен быў перавысіць 5%.
На гэты год рост цэн запланаваны на ўзроўні да 7%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) 1prof.by
edited
За дзесяць месяцаў жыхары Беларусі прадалі на 2,6 млрд долараў больш наяўнай валюты, чым купілі
Наяўнай валюты набыта на 7 млрд 563 млн, прададзена — на 10 млрд 122,7 млн (-2 млрд 559,7 млн), безнаяўнай — на 3 млрд 850 млн і 1 млрд 184,4 млн адпаведна (+665,7 млн), сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
☝️Як паведамляў "Позірк", міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2026 года склалі 14 млрд 257 млн долараў. За кастрычнік ЗВР зменшыліся на 376,5 млн долараў, або амаль на 2,6%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
edited
У кастрычніку "БелДжы" прадаў на рынку РФ на 41,2% менш новых аўтамабіляў, чым годам раней
У гэтым месяцы беларуска-кітайскі вытворца "БелДжы" рэалізаваў на расійскім рынку 6.341 новы аўтамабіль маркі Belgee, тады як у кастрычніку 2025-га было прададзена 10.780, паведамляе аналітычнае агенцтва "Аўтастат".
Гэта 6-е месца сярод усіх марак, прадстаўленых у Расіі. Доля рынку склала 4,77%.
☝️Завод "БелДжы" быў адкрыты 17 лістапада 2017 года ў Барысаўскім раёне. Цяпер яго акцыянерамі з'яўляюцца Рэспубліка Беларусь і кітайскія кампаніі Zhejiang Jirun Automobile, CITICC International Investment Limited, Shenzhen Shentou Investment.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 belgee.by
edited
За мінулы тыдзень Беларусь на падставе бязвізу наведала крыху менш за 4,8 тыс. жыхароў краін Еўропы
З 2 да 9 лістапада ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 4.752 жыхары еўрапейскіх дзяржаў (тыднем раней — 5.485), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржпагранкамітэта.
За мінулы тыдзень у краіну прыбыло 2.306 грамадзян Літвы, 877 грамадзян і неграмадзян Латвіі, 947 грамадзян Польшчы, 622 грамадзяніны іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізу.
👆9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да канца 2026 года. Большасць з іх улады лічаць “недружалюбнымі”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ДПК
edited
За тыдзень у міліцыю паступіла больш за 1,9 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў
За мінулыя суткі ў міліцыю паступіла каля ста паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў. Міністэрства ўнутраных спраў традыцыйна заявіла, што "пераважная большасць злачынстваў прадухіленая". Зарэгістравана "два злачынствы, учыненыя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій".
Праведзены "Позіркам" аналіз штодзённых зводак МУС паказаў, што з 2 да 8 лістапада ў міліцыю паступіла больш за 1,9 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана 13 кур'ераў, у дваіх з іх канфіскавана 160 тыс. рублёў.
☝️Паводле звестак Следчага камітэта, у 2025 годзе кожнае трэцяе злачынства ў Беларусі было ўчыненае з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, за дзевяць месяцаў 2026-га доля такіх злачынстваў склала 35%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com
Российский предприниматель незаконно ввез в Беларусь из Польши товаров на 500 тыс. рублей — таможня
По данным пресс-службы Государственного таможенного комитета, сотрудники Брестской таможни проверили на трассе фургон “Ивеко“ и нашли там незаделарированные "3,8 тыс. единиц музыкальных инструментов, парфюмерии, корма для животных и премиальных алкогольных напитков без белорусских акцизных марок“.
Таможенники выяснили, что не отраженный в документах груз был ввезен в Беларусь под видом товаров для личного пользования. Таким образом организатор схемы намеревался уйти от уплаты таможенных платежей, следует из информации ГТК.
По данному факту начаты административные процессы. Партия незаконно ввезенных товаров изъята до решения суда.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 пресс-служба ГТК
Скарачэнне ЗВР Беларусі за кастрычнік звязанае са зніжэннем сусветных цэн на золата — ЕАБР
Асноўнай прычынай скарачэння золатавалютных рэзерваў Беларусі за кастрычнік стала зніжэнне сусветных цэн на золата на 6,3%, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Разам з тым, звярнулі ўвагу аналітыкі банка, рэзервовыя актывы ў замежнай валюце “працягнулі расці, павялічыўшыся за кастрычнік на 89,1 млн долараў”. Ад пачатку года іх аб’ём вырас на 540,1 млн долараў.
Раней паведамлялася, што міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2026 года склалі 14 млрд 257 млн долараў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 (ілюстрацыйнае) kranite.com
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 9 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Сустрэча са Святланай Ціханоўскай у Берліне (паведамяць па рэгістрацыі, 19:30)
▪️Прэзентацыя кнігі "Верныя ворагі" у Мінску (IBB (канферэнц-цэнтр, зала "Еўропа", 18:00)
▪️CHORNABROVA ў Варшаве (бар "Карма", 20:00)
edited
🌙 Галоўныя навіны 2-8 лістапада:
🇵🇱 Тэракт у Кракаве, загінула 9 чалавек
🏒 Міжнародная федэрацыя хакея пацвердзіла нядопуск мужчынскай і моладзевай зборных Беларусі да ЧС-2027
⚠️ “Вясна”: За апошнія паўтара года ўлады схавалі інфармацыю пра 670 асуджаных паводле палітычных матываў
🇨🇭Швейцарыя далучылася да апошняга пакета санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі
🥷Паводле "справы Беларускага Гаюна" асуджана не менш за 240 чалавек
📷 Марозная раніца ў Беларусі. Сацсеткі.
Лукашэнка выказаў спачуванне “народу Польшчы” ў сувязі з тэрактам у Кракаве
Аб гэтым паведаміла прэс-служба палітыка.
“У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб тэрарыстычным акце ў Кракаве 7 лістапада, ахвярамі якога сталі як грамадзяне Польшчы, так і шэрагу іншых краін. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама шчырыя спачуванні ўсяму польскаму народу“,
— гаворыцца ў спачуванні, якое з’явілася на наступны дзень пасля інцыдэнту.
На які адрас адпраўлены дэперсаналізаваны тэкст, не ўдакладняецца.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 gazetakrakowska.pl
Пяцікласнік з Мінскага раёна знайшоў выкапнёвы карал узростам каля 400 мільёнаў гадоў
Канстанцін Зайчанка выявіў знаходку падчас прагулкі каля Мачулішчаў. Хлопчык захапляецца камянямі і выкапнямі, таму вырашыў перадаць карал у дар Заалагічнаму музею БДУ, - паведамляе "Мінскач".
Цяпер знаходку чакае экспертыза. Пасля яе правядзення карал плануецца размясціць у музейнай экспазіцыі.
📷 "Мінскач"
edited
👁🗨 Ад “Алё, мама” да званкоў з “міліцыі”: як тэлефонныя ашуканцы навучыліся падманваць людзей
Тэлефоннае махлярства даўно перарасло ўзровень кустарных званкоў. Сёння гэта транснацыянальная індустрыя з кол-цэнтрамі, тэхналогіямі падмены нумароў і жорсткімі псіхалагічнымі схемамі. Ашуканцы старанна разыгрываюць ролі супрацоўнікаў банкаў, міліцыі ці дзяржустаноў, выкарыстоўваючы страх, трывогу і чалавечую даверлівасць.
Асаблівасцю беларускіх рэалій стала тое, што зламыснікі актыўна эксплуатуюць палітычны кантэкст: лякаюць людзей “экстрэмізмам”, абвінавачаннямі ў фінансаванні незаконных фарміраванняў і крымінальным пераследам. Гэта паралізуе крытычнае мысленне нават цалкам адукаваных грамадзян.
Чаму сістэма тэлефоннага падману працуе як гадзіннік, як афёры закранаюць нават падлеткаў і кур’ераў, і чаму страх перад сілавікамі ператварыўся ў інструмент для выманівання грошай - у матэрыяле для @pozirkonline разбіраецца Цалак Кахян.
🗝 Без VPN
#эксплэйнер_Позірку
Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі са стральбой у Кракаве, зычыць здароўя пацярпелым паліцэйскім
Святлана Ціханоўская “глыбока ўзрушаная жудаснай стральбой” у Кракаве.
“Мае думкі — з кожнай сям’ёй, якая аплаквае страту блізкага чалавека. Зычу ўсім пацярпелым сіл і поўнага выздараўлення. Нашым польскім сябрам: беларусы падзяляюць ваш смутак у гэты цяжкі час”,
— напісала дэмлідар у Х вечарам 7 лістапада.
На наступны дзень яна заявіла, што аддае даніну павагі афіцэрам Якубу Куліку і Артуру Мараньскаму, якія атрымалі раненні, спыняючы нападніка, а таксама ўсім, хто кінуўся на дапамогу.
“Зычу абодвум афіцэрам хутчэйшага і поўнага выздараўлення. Ваша мужнасць выратавала шмат жыццяў”,
— падкрэсліла Ціханоўская.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 onet.pl
Байнет абмяркоўвае скульптуру ў Быхаве.
У гэтым горадзе ў Год беларускай жанчыны адкрылі скульптурную кампазіцыю "Жанчыне-маці".
Аднак эстэтычны выгляд скульптуры выклікаў бурную рэакцыю ў байнеце. Адзін з самых папулярных каментароў — "гэта жах". Нехта задаўся пытаннем: "Яе з пятлі вынялі?"
Вось які каментар пакінула адна з карыстальніц "Трэдс":
"У жанчыны нейкая скрыўленая шыя. І бюст недзе ў раёне таліі. У хлопчыка штаны запраўленыя ў высокія боты ці гэта лапці? Што за намёкі? Маўляў, працуйце, нараджайце — і будзеце такімі крывымі-касымі, як гэтая жанчына? А дзеці будуць хадзіць у лахманах?"
А як вам гэтая скульптура?
📷 www.bykhov.by
У трэцім квартале грузінскія ўлады выслалі 15 беларускіх грамадзян, з пачатку 2026 года — 39
Аб гэтым сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных мясцовай паліцыі.
Гэта на аднаго менш, чым у другім квартале, які стаў рэкордным па колькасці дэпартацыйных кейсаў з удзелам беларусаў.
За ліпень — верасень выслана 11 мужчын і 4 жанчыны. Усяго з Грузіі за трэці квартал выслана 1.134 замежнікі, доля беларусаў — 1,32%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"