За крадзеж паліва з прадпрыемства электраэнергетыкі асуджана 16 работнікаў Пра выяўленне 103 выпадкаў крадзяжу гаруча-змазачных матэрыялаў на прадпрыемстве электраэнергетычнай галіны ў Клімавіцкім раёне паведаміла Генпракуратура. Па выніках праверкі было распачата 25 крымінальных спраў паводле за "прысваенне альбо растрату". Назва прадпрыемства не прыводзіцца. Згодна з інфармацыяй нагляднага органа, фігуранты справы працавалі кіроўцамі, якія прысабечвалі паліва. Агулам было скрадзена больш за 14,5 тоны. Шкода прадпрыемству перавысіла 38 тыс. рублёў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) diena.lv