У польскай Гдыні беларус працаваў таксістам пасля анулявання права на кіраванне аўтамабілем Гэта вынікае з інфармацыі паліцыі Паморскага ваяводства Польшчы. Адзначаецца, што супрацоўнікі дарожнай паліцыі спынілі “Таёту Прыус” за парушэнне правілаў выкарыстання аўтамабільных светлавых прыбораў. Пры праверцы па паліцэйскіх базах высветлілася, што ў кіроўцы раней было адкліканае права на кіраванне аўтамабілем — за перавышэнне дапушчальнага ліміту ў 24 штрафныя балы. Нягледзячы на гэта, мужчына працягваў перавозіць пасажыраў у якасці таксіста. Аўтамабіль эвакуяваны на ахоўную стаянку. Далейшы лёс 42-гадовага грамадзяніна Беларусі, вырашыць суд. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 паліцыя Паморскага ваяводства Польшчы