Мінск зацікаўлены ў нармалізацыі стасункаў з ФРГ, але “не за любы кошт” — Сякрэта “Беларусь хацела б мець нармальныя стасункі з Германіяй, — заявіў намеснік міністра замежных спраў Ігар Сякрэта на сустрэчы з дэлегацыяй брандэнбургскіх палітыкаў і актывістаў. — Але тут важна разумець, што мы нічога не выпрошваем і не стаім з працягнутай рукой". Паводле яго сцвярджэння, за апошнія гады Берлін зрабіў шмат, каб “знішчыць рэпутацыю Германіі ў Беларусі”, таму аднавіць давер будзе няпроста. 👆Паездку дэлегацыі з Брандэнбурга ў Беларусь арганізаваў дэпутат зямельнага парламента Свен Хорнаўф, які прадстаўляе партыю “Саюз за сацыяльную справядлівасць і разумную эканоміку”. Згодна з прэс-рэлізам, візіт разлічаны на 6–11 лістапада і прадугледжвае наведванне чатырох партнёрскіх муніцыпалітэтаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) prometheus / unsplash.com