Краіны Захаду ілжыва выстаўляюць Беларусь пагрозай дзеля асваення бюджэтаў ЕС і НАТО — Вальфовіч Заходнія краіны “спрабуюць выставіць Мінск крыніцай гібрыдных атак”, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч на сустрэчы з калегамі з СНД. “Нібыта гэта мы самі арганізавалі каналы незаконнай міграцыі, пранікненне дронаў і паветраных шароў, лічбавыя дыверсіі, пашкоджанне крытычнай інфраструктуры”, — цытуюць чыноўніка дзяржаўныя СМІ. Вальфовіч сцвярджае, што гэта робіцца дзеля апраўдання ціску на беларускія ўлады, увядзення санкцый, закрыцця межаў і асваення бюджэтаў ЕС і НАТО. Паводле яго сцвярджэння, Мінск выступае з ініцыятывамі па дыялогу з заходнімі суседзямі ў сферы бяспекі — па інцыдэнтах з беспілотнікамі, паветранымі шарамі, мігрантамі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 тэлеканал "Першы інфармацыйны" / стоп-кадр: "Позірк"