На Беларускім тыдні прадпрымальніцтва будуць вучыць кіраваць зумерамі і міленіяламі Тыдзень, паводле рашэння Мінэканомікі, пройдзе з 16 да 22 лістапада. Першы дзень будзе прысвечаны стымуляванню прадпрымальніцкай ініцыятывы сярод моладзі, другі — інфраструктуры падтрымкі МСП, трэці — турыстычнаму кірунку, чацвёрты — дыялогу ўлады і бізнесу. Мерапрыемствы пройдуць па ўсё краіне. У Бабруйску, да прыкладу, адбудзецца круглы стол на тэму “Бізнес-прастора 2026: ад ільготнага офіса ў інкубатары да ўласнай вытворчасці”, у Віцебску — “прафесійныя дэбаты” на тэму “Кіраванне зумерамі і міленіяламі. Новы кантракт пакаленняў: ад іерархіі да супрацоўніцтва”. ☝️Першы тыдзень прадпрымальніцтва прайшоў з 29 лютага да 4 сакавіка 2016 года. Леташняе мерапрыемства адбылося з 17 да 21 лістапада. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com