Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤

Праз праверку паходжання транзіт збожжа з Беларусі праз Літву можа затрымлівацца на месяцы З наступнага тыдня збожжа, якое ідзе транзітам з Беларусі і Расіі праз Клайпедскі порт, не будзе праходзіць мытнае афармленне да атрымання вынікаў праверкі яго паходжання, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы. Гаворка пра пшаніцу, ячмень, кукурузу і насенне сланечніку. Адзначаецца, што праверка паходжання збожжа можа займаць два месяцы і нават больш. Праверкі звязаныя з падазрэннямі, што збожжа, якое паступае з гэтых краін, насамрэч можа быць вырашчанае на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны. Калі даследаванні пакажуць, што фактычная краіна паходжання збожжа не супадае з заяўленай, груз давядзецца вярнуць або знішчыць. Выдаткі на захоўванне, праверку, вяртанне або знішчэнне ўскладуць на экспарцёраў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 transportcorridors.com

Views over time

010020030010 Nov 07:1712 Nov 01:4331810 Nov 07:17: 0 views12 Nov 01:43: 318 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
10 Nov 2026, 07:170
12 Nov 2026, 01:43318

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.