Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 3 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
33 беларускіх ваенных знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах — праваабаронцы
З 2020 года як мінімум 75 беларускіх ваеннаслужачых падвергліся крымінальнаму пераследу па палітычных матывах, з іх 33 на дадзены момант знаходзяцца ў зняволенні. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Па меншай меры 15 ваеннаслужачых абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве", яшчэ 13 — у "акце тэрарызму". Не менш за 12 чалавек было асуджана на тэрміны ад 20 да 25 гадоў пазбаўлення волі. У 2026 годзе было асуджана не менш за 13 ваенных.
☝️У сакавіку па меншай меры восем чалавек затрымалі па справе Аб'яднанага пераходнага кабінета, які КДБ прызнаў "тэрарыстычнай арганізацыяй".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Marco Chilese / unsplash.com
edited
У Польшчы траім грамадзянам Беларусі інкрымінуецца нелегальны выраб і абарот дронаў ваеннага прызначэння
Паводле Нацыянальнай пракуратуры Польшчы, яны дзейнічалi прынамшне з лістапада 2022 па люты 2025 года.
Таксама група займалася адмываннем грошай праз створаныя гаспадарчыя таварыствы. Падчас вобшуку вытворчага цэха быў выяўлены тэхналагічна прасунуты працэс вытворчасці як мінімум 176 беспілотнікаў, на якія патрабуецца ліцэнзія.
☝️Дроны пасля незаконна прапаноўваліся пакупнікам па-за межамі Польшчы. Двое фігурантаў накіраваныя пад часовы арышт.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
За трэці квартал у Беларусі вырасла адчувальная інфляцыя — Нацбанк
У верасні 2026 года адчувальная насельніцтвам інфляцыя за апошнія 12 месяцаў склала 6,8%, чаканы рост цэн праз год — 6,5% (у чэрвені гэтыя паказчыкі былі адпаведна 6,7% і 6,2%). Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк на падставе праведзенага апытання.
"Пасля запаволення інфляцыйных працэсаў у першым паўгоддзі, у трэцім квартале інфляцыя нязначна павялічылася. У верасні прырост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэнні склаў 4,6%, у чэрвені — 4,3%. Пры гэтым з чэрвеня па верасень гадавыя тэмпы базавай інфляцыі захоўваліся на ўзроўні 4,8%",
— адзначае рэгулятар.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 1prof.by
Беларусь адмовілася экстрадаваць літоўскага блогера Кандротаса
"Літва імкнецца да таго, каб Кандротас адбыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, у сувязі з чым былі прынятыя ўсе меры. Выдадзены еўрапейскі ордар на арышт дае магчымасць затрымаць асобу, як толькі яна апынецца на тэрыторыі ЕС або яго партнёраў",
— заявіў намеснік міністра юстыцыі Марцінас Дабравольскіс.
У чэрвені Апеляцыйны суд Літвы прыгаварыў Кандротаса да 3,5 года пазбаўлення волі па справе аб фінансавых злачынствах. Прысуд набыў моц, але не можа быць выкананы, пакуль актывіст знаходзіцца за межамі краіны.
У пачатку мая ён сам паведаміў, што знаходзіцца ў Беларусі, і даў інтэрв'ю беларускім прапагандыстам, дзе раскрытыкаваў літоўскія ўлады.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Беларусь 4" / стоп-кадр: "Позірк"
edited
Лукашэнка зноў прыгразіў адпраўляць у армію за невыкананне задач
Падчас наведвання сельгаспрадпрыемства "АСБ-Агра Гарадзец" Лукашэнка заявіў кіраўніку гаспадаркі, што за невыкананне задач адказныя будуць адпраўленыя ў армію:
"Будуць зімой капаць зямлю і спаць у палатках. Жалезна павінна быць дысцыпліна".
Ён таксама заклікаў не шкадаваць зарплаты, але "каб гэта была зарплата, а не зряплата". Новую ферму назваў курортам, арыентаваў на будаўніцтва невялікіх ферм па адкорме жывёлы мясных парод у аддаленых раёнах.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 wirestock / magnific.com
Дома ў жыхара Полацка знойдзеная самаробная зброя і глушыльнікі, а таксама патроны і порах — распачатая крымінальная справа
Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па месцы жыхарства правялі супрацоўнікі ГУБАЗіК і байцы атрада "Віцязь".
"У яго кватэры выяўлена і вынята шэсць адзінак самаробнай агнястрэльнай зброі, два самаробныя глушыльнікі, патроны, порах",
— гаворыцца ў паведамленні.
Мужчына патлумачыў, што маёмасць дасталася яму ад памерлага бацькі. Аднак міліцыянеры высветлілі, што палачанін мае навыкі вырабу і аднаўлення такіх вырабаў — ён займаўся іх незаконнай рэстаўрацыяй і калекцыянаваннем.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"
Кіраўніцтва мінскай кампаніі па здачы нерухомасці ў арэнду абвінавачваецца ў нявыплаце падаткаў за кошт драблення бізнесу
Паводле Генпракураты, кіраўнік і бухгалтар кампаніі ў 2019–2025 гадах штучна рэарганізавалі бізнес шляхам вылучэння і зліцця новых суб'ектаў гаспадарання. Ім былі перададзеныя актывы і пасівы кампаніі, у тым ліку аб'екты нерухомасці.
Прычыненая шкода на суму больш за 5 млн рублёў, абвінавачаныя яе цалкам кампенсавалі. Акрамя таго, іх дзеянні пацягнулі налічэнне пені на 3 млн рублёў.
☝️Раней паведамлялася пра завяршэнне расследавання справы прадстаўнікоў будаўнічай арганізацыі, якія таксама выкарыстоўвалі схемы драблення бізнесу. Фігуранты добраахвотна выплацілі больш за 31,2 млн рублёў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
viral
Колькасць транспарту, што прайшоў тэхагляд, за год павялічылася на 15,8%
Фізічным асобам выдадзена 143.657 дазволаў (84,9% ад агульнай колькасці), за год да таго — 120.516. У кастрычніку аформлена 3.916 дазволаў на электрамабілі (у кастрычніку 2025-га — 2.569, рост у 1,5 раза).
Па выніках дыягностыкі 617 электрамабіляў выяўлена 51 няспраўнасць, у тым ліку знешніх светлавых прыбораў, колаў і шын, а таксама рулявога кіравання.
☝️Кантроль наяўнасці дазволу ажыццяўляецца ў тым ліку ў аўтаматычным рэжыме. Штраф за кіраванне без тэхагляду для фізічных асоб — да 135 рублёў, для юрыдычных асоб і ІП — да 450 рублёў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Тэлеграм-канал УП "Белтэхагляд"
edited
Другі этап камандзірскіх збораў прысвечаны прымяненню ВПС і войскаў СПА ў аперацыі сумеснай з РФ групоўкі войскаў
Міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што УС маюць быць гатовыя ў любы момант часу гарантаваць ваенную бяспеку і ўзброеную абарону дзяржавы. Афіцэрам давядуць асноўныя тэндэнцыі развіцця ваенна-палітычнай абстаноўкі і асаблівасці выкарыстання групоўкаў войскаў з улікам досведу канфліктаў.
☝️Зборы завершацца калегіяй Мінабароны, дзе будуць падведзеныя вынікі падрыхтоўкі УС у 2025/2026 навучальным годзе і вызначаныя задачы на наступны год.
"Галоўная мэта — вызначыць, якія рашэнні неабходныя для падтрымання высокага ўзроўню гатоўнасці войскаў",
— адзначылі ў Мінабароны.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба Мінабароны Беларусі
Трое беларусаў затрыманыя ў Польшчы за нелегальны выраб цыгарэт
Трое грамадзян Беларусі і адзін грамадзянін Польшчы — затрыманыя за нелегальны выраб тытунёвых вырабаў.
Была выяўленая поўная лінія па ўпакоўцы цыгарэт, а таксама склад з кампанентамі для вытворчасці.
Канфіскавана больш за 400 тыс. цыгарэт адной з вядомых марак, ацэначны кошт перавышае 400 тыс. злотых.
Затрыманым выставілі абвінавачанні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. Калі віна будзе даказаная, ім можа пагражаць да 8 гадоў пазбаўлення волі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Памежная ахова Польшчы
У Польшчы затрыманыя двое грамадзян Беларусі па падазрэнні ў крадзяжах электронікі з крам
Паводле паліцыі Алавы, апошні інцыдэнт з удзелам фігурантаў адбыўся 29 кастрычніка — пасля крадзяжу яны "зніклі на аўтамабілі Skoda". Паліцэйскія ўстанавілі меркаваны маршрут аўто і спынілі яго для праверкі.
"Мужчыны не змаглі патлумачыць, якім чынам набылі гэтыя рэчы, і не мелі чэкаў, якія маглі б пацвердзіць іх законнае паходжанне".
Праваахоўнікі правяраюць іх магчымую датычнасць да іншых аналагічных злачынстваў. Паводле ч. 1 арт. 278 КК Польшчы, за крадзеж прадугледжана пакаранне ад трох месяцаў да пяці гадоў пазбаўлення волі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 belmir.by
Яна Пінчук сустрэлася з мужам праз пяць гадоў турмы
1 лістапада, праз пяць гадоў пасля затрымання ў Санкт-Пецярбургу, яна нарэшце сустрэлася з мужам. Дзяўчына выйшла на волю 16 верасня 2026 года дзякуючы хадайніцтву ЗША і была прымусова дэпартаваная ў Літву.
"Закрываю вочы — 1 лістапада 2021 года. Адкрываю — 2026-ы. Іншая краіна, іншае жыццё, пяць гадоў паміж гэтымі імгненнямі. А перад мной незнаёмы іспанец. Хаця не, гэта мой муж. Проста мы цяпер размаўляем на розных мовах",
— напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.
За апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы
Супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі за апошнія дні выправадзілі 101 замежнага грамадзяніна. Сярод іх — грамадзяне прынамсі 19 краін: Азербайджана, Алжыра, Арменіі, Беларусі, Індыі, Іарданіі, Кеніі, Кітая, Кот-д'Івуара, Кубы, Непала, Нігерыі, Пакістана, Расіі, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Егіпта і Філіпін.
Дакладная колькасць прадстаўнікоў кожнай дзяржавы не пазначаецца. У лютым грузінскія ўлады заявілі, што ў 2026 годзе збіраюцца выправадзіць 4 тыс. замежнікаў-нелегалаў. Больш як за 10 месяцаў з краіны выслана звыш 3,6 тыс.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Аэрапорт Тбілісі ў сацсетцы Х
Нацбанк дазволіў ЗАТ "Неа Банк Азія" праводзіць аперацыі з каштоўнымі металамі
Цяпер банк можа адкрываць і весці рахункі ў каштоўных металах, купляць і прадаваць іх у выпадках, прадугледжаных рэгулятарам, а таксама прыцягваць і размяшчаць каштоўныя металы ва ўклады фізічных і юрыдычных асоб.
"Неа Банк Азія" (да жніўня 2024 года — "БТА Банк") — беларускі камерцыйны банк са штаб-кватэрай у Мінску. 99,93% яго акцый належаць казахстанскаму ТАА "SNRG Capital Eurasia", канчатковы бенефіцыяр — прадпрымальнік Султан Марэнаў.
Паколькі банк кантралюецца прыватным казахстанскім капіталам, ён пазбег санкцыйных абмежаванняў, не адключаны ад SWIFT і працягвае праводзіць плацяжы за мяжу.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 kranite.com
edited
Ціханоўская асудзіла стыль публічнай дзейнасці мужа, які "прыніжае годнасць"
"Сяргей Леанідавіч — самастойны чалавек, ён сам выбірае той стыль зносін, які яму блізкі, ён выбірае тую рыторыку, якую лічыць патрэбнай",
— сказала яна ў інтэрв’ю Deutsche Welle.
Паводле яе слоў, у дэмакратычных структурах ёсць правіла, што любая крытыка важная, калі яна канструктыўная. Яна назвала мужа лідэрам пратэсту 2020 года, але хацела б, каб яго палітычны капітал быў накіраваны ў канструктыўнае рэчышча.
Святлана Ціханоўская прызналася, што была вельмі здзіўлена новай рыторыкай Сяргея. Паводле яе слоў, ён застаецца яе мужам і бацькам яе дзяцей, таму ёй вельмі складана аддзяляць асабістыя адносіны ад публічнай дзейнасці.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 tsikhanouskaya.org
Пачалася рэканструкцыя пункта пропуску Каменны Лог на мяжы з Літвой, работы плануецца завяршыць у 2029 годзе
"У перыяд правядзення будаўнічых работ схема руху транспартных сродкаў будзе змяняцца без зніжэння бягучай прапускной здольнасці",
— адзначылі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю Віктар Зубік паведаміў, што пасля рэканструкцыі прапускная здольнасць дасягне 6 тыс. аўтамабіляў у суткі. Зараз яна складае 600 легкавых і 500 грузавых аўтамабіляў у суткі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 yandex.by
edited
Рыжанкоў сустрэўся з кіраўніцтвам МЗС М'янмы, Казахстана і Ірана
З м'янманскім калегам Тын Маун Све абмяняліся думкамі па пытаннях глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, разгледзелі выкананне дамоўленасцей і актывізацыю сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы.
На сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Казахстана Ермухамбетам Конуспаевым пацверджана зацікаўленасць у пашырэнні кантактаў і актывізацыі практычнага ўзаемадзеяння.
Прадстаўніку МЗС Ірана Саіду Хатыбзадэ Рыжанкоў заявіў, што Мінск нязменна выступае за неўхільнае выкананне прынцыпаў Статута ААН, уключаючы мірнае вырашэнне спрэчак.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mfa.gov.by
У Нацбанку адзначаюць зніжэнне інфляцыйных чаканняў насельніцтва
Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў заявіў, што інфляцыйныя чаканні насельніцтва ў 2026 годзе "знізіліся прыкладна на 3–4 працэнтныя пункты адносна таго, што было ў мінулым годзе".
Паводле яго слоў, зараз узровень чаканняў набліжаны да агульнага ўзроўню інфляцыі, і далейшага такога зніжэння рэгулятар не чакае.
У верасні 2026 года спажывецкія цэны выраслі на 0,5%. Харчовыя тавары падаражэлі на 0,1%, нехарчовыя — на 0,6%, паслугі — на 0,9%. У параўнанні са снежнем 2025-га рост цэн склаў 3,6%, у гадавым вымярэнні — 4,6%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 blizko.by
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 5 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Прэзентацыя кнігі «Як гавораць беларусы» ў Празе (Беларуская клюбоўня, 5. května 1043/32, 18:00)
▪️Лекцыя «Дзяды ў традыцыйнай беларускай культуры» ў Мінску (Кінатэатр «Піянер», вул. Энгельса, 20, 19:00)
▪️BOTANIC PROJECT у Варшаве ( Новы Beer Station, ul. Żurawia 22, 19:00)
▪️Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве (16+) (Домік ля Віслы «Teal House», Bulwar Flotylli Pińskiej 1F, 19:00)
🌙 Галоўныя навіны 4 лістапада:
🧾 Генеральны сакратар АБСЕ па выніках візіту ў Мінск пацвердзіў цэнтральную ролю арганізацыі як пляцоўкі для дыялогу.
🙅♂️ Канада не дапусціць беларускіх і расійскіх хакеістаў на маладзёжны чэмпіянат свету
⛓️ На беларускую журналістку Кацярыну Андрэеву завялі ў Беларусі новую крымінальную справу
🧐 ДПК спыніў спробу ўвозу дзіцячай цацкі — радыёкіраванага верталёта
⚠️ Нямецкія вайскоўцы ў Літве будуць адсочваць магчымае з’яўленне новых радараў СПА ў Беларусі
📷 Памежнiкi выратавалi рэдкiх птушак Гагар на Гомельшчыне
Крынiца: t.me/golas_vetkaushchany