Яна Пінчук сустрэлася з мужам праз пяць гадоў турмы 1 лістапада, праз пяць гадоў пасля затрымання ў Санкт-Пецярбургу, яна нарэшце сустрэлася з мужам. Дзяўчына выйшла на волю 16 верасня 2026 года дзякуючы хадайніцтву ЗША і была прымусова дэпартаваная ў Літву. "Закрываю вочы — 1 лістапада 2021 года. Адкрываю — 2026-ы. Іншая краіна, іншае жыццё, пяць гадоў паміж гэтымі імгненнямі. А перад мной незнаёмы іспанец. Хаця не, гэта мой муж. Проста мы цяпер размаўляем на розных мовах", — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.