Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 4 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
Добра ў Відзах-Лаўчынскіх не будзе: аднаўленне сядзібы Ваўжэцкіх аказалася чарговай грубай пераробкай
Фатаграфіі, апублікаваныя даследчыцай Вольгай Лабачэўскай і былым старшынёй Таварыства аховы помнікаў Антонам Астаповічам, паказваюць, што работы рэстаўрацыі помніка мяжы XVIII—XIX стагоддзяў вядуцца метадамі звычайнага будаўнічага рамонту са знішчэннем аўтэнтычных элементаў.
Частку драўляных сцен будынка замянілі кладкай з сучасных блокаў ячэістага бетону, а звонку фасады зашылі фанерай. Пацярпела і мураваная веранда з боку парку. Аўтэнтычныя каменныя прыступкі двухбаковых сходаў вывернулі і скінулі ў траву.
Спецыялісты Беларускага інстытута "Спадчына" адзначаюць, што ў інтэр'ерах палаца без папярэдніх навуковых даследаванняў цалкам збілі гістарычную тынкоўку.
📷 Антон Астаповіч, Вольга Лабачэўская
ДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Дзяніс Каржыцкі на прэс-канферэнцыі заявіў, што ў навукова-тэхнічнай сферы Беларусь супрацоўнічае з больш чым 50 краінамі.
Найбольш глыбокае актыўнае супрацоўніцтва — з шасцю: Расіяй, Кітаем, Індыяй, Турцыяй, Манголіяй і Узбекістанам. З імі Беларусь узаемадзейнічае не толькі на ўзроўні абмену досведам, але і на праектным узроўні.
Паводле яго слоў, у 2026 годзе рэалізуецца 45 сумесных праектаў па розных напрамках: біяфармацэўтыка, ахова здароўя, космас, хімічная вытворчасць, металургія і інш.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 belta.by
Арбітраж адхіліў просьбу "Беларуськалія" аб пераносе слуханняў з Жэневы ў спрэчцы з Літвой
Просьба была пададзеная "Беларуськаліем" 6 ліпеня. Пазіцыя была ў тым, што ў чэрвені 2024 года Швейцарыя "магла лічыцца нейтральным месцам па-за ЕС", аднак у кастрычніку 2025-га ўвяла санкцыі супраць Беларусі, якія "напрамую ўплываюць на вырашэнне спрэчак".
Літва ж сцвярджала, што месца арбітражу можа быць змененае толькі пры выключных абставінах, а санкцыі не ўплываюць на адпаведнасць Жэневы.
☝️Спрэчка разглядаецца па правілах UNCITRAL 1976 года. Склад арбітражу: Габрыэль Каўфман-Колер (Швейцарыя), Азедзін Кетані (Марока, назначаны "Беларуськаліем") і Закары Дуглас (Вялікабрытанія, назначаны Літвой).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 onliner.by
На сборах каманднага складу УС выкарыстоўваліся "падземныя гарады" і пункты размяшчэння войскаў у "паглыбленых раёнах"
Міністр абароны Віктар Хрэнін на адкрыцці сбораў заявіў аб "актыўным укараненні супрацьлеглымі бакамі ва Украіне новых тэхналогій для бескантактных баявых дзеянняў".
Прайшлі заняткі з механізаванымі і танкавымі падраздзяленнямі, разлікамі ўдарных БПЛА, разведкай, інжынернымі войскамі, войскавай СПА і РХБА.
Хрэніну прадставілі "адно з тэхнічных рашэнняў, якое дазваляе супрацьстаяць беспілотнікам". Таксама трэніраваліся выкарыстоўваць падземныя збудаванні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба Мiнабароны
edited
Былы намеснік гендырэктара дзяржпрадпрыемства ў Віцебскай вобласці абвінавачваецца ў атрыманні 20 тыс. рублёў хабару
Паводле пракуратуры, ён выкарыстоўваў свае паўнамоцтвы ў інтарэсах прыватных камерцыйных структур. Арганізаваў закупку без абавязковых конкурсных працэдур, а таксама садзейнічаў своечасовай аплаце тавару і пагашэнню запазычанасці.
За гэта ў сакавіку 2026 года ён "прыняў у якасці хабару 20 тыс. рублёў і бутэльку каньяку". Зараз бвінавачаны знаходзіцца пад вартай, справа накіравана ў суд.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 zarya.by
У кастрычніку 2026-га ў Беларусі рэалізавана на 2% больш новых легкавых аўтамабіляў, чым годам раней
У гадавым вымярэнні рынак вырас на 49% да кастрычніка 2025-га. Паводле Беларуская аўтамабільнай асацыяцыi, гэта сведчыць аб "стабілізацыі рынку на дасягнутым высокім узроўні".
У кастрычніку рэалізавана каля 3,4 тыс. электрамабіляў (+0,8% да верасня). Сукупны імпарт электрамабіляў склаў каля 2,5 тыс. — на 21% менш, чым у верасні, што было чакана пасля заканчэння квот на бязмытны ўвоз.
Сябра праўлення БАА Уладзіслаў Туркін адзначыў, што сукупныя продажы Belgee і Geely перавысілі 45 тыс. аўтамабіляў — больш за 60% рынку. Пры гэтым ён паказаў на перакос рынку ў бок фізічных асоб.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 blr.belta.by
edited
Колькасць заявак праз праграму “Адно акно” з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў
Пра гэта паведаміла начальнік аддзела электроннай камерцыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Святлана Караневіч. Паводле яе слоў, комплекс выкарыстоўваюць каля 9 тыс. карыстальнікаў з 2.445 арганізацый.
Ён дазваляе супрацоўнікам службаў рэгістраваць і разглядаць заявы, афармляць адміністрацыйныя рашэнні і атрымліваць неабходныя звесткі з падлучаных дзяржаўных інфармацыйных сістэм, скарачаючы колькасць дакументаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 tribunapracy.by
edited
ДПК спыніў спробу ўвозу дзіцячай цацкі — радыёкіраванага верталёта
Гродзенскія памежнікі ў Брузгах за тры дні спынілі дзве спробы ўвозу БПЛА і авіямадэляў. 29 кастрычніка беларуска ўвозіла дзіцячую радыёкіраваную цацку — верталёт Revell Control Mosquito для дзяцей ад 8 гадоў. 31 кастрычніка ў аўтамабілі грамадзяніна Босніі і Герцагавіны таксама знайшлі беспілотнік.
☝️З красавіка 2024 года фізічным асобам забаронены ўвоз БПЛА і авіямадэляў, уключаючы цацкі з пультам кіравання. Выключэнне — шары, змеі і лятаючыя цацкі без дыстанцыйнага кіравання.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 abw.by
edited
Жыхар Рагачоўскага раёна на два гады пазбаўлены волі за катаванне былой жонкі і пагрозы яе забіць
Таксама да яго ўжытае прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Ён прызнаў сваю віну. Судзімы мужчына падчас сварак сістэматычна збіваў жонку.
☝️У Беларусі няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту — чарговы праект у 2018 годзе рэзка раскрытыкаваў Лукашэнка, назваўшы яго "дурасцю, узятай з Захаду".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Unsplash.com/NadineE
В посылке из Германии таможенники обнаружили 4 тыс. евро, спрятанные в конфетах
Сообщает пресс-служба Государственного таможенного комитета (ГТК).
Посылка поступила в адрес гражданки Беларуси. В таможенной декларации отправитель указал косметику, одежду и продукты питания.
При досмотре отправления сотрудники пункта таможенного оформления “Минская почта“ обратили внимание на нетоварный вид одной из упаковок с конфетами. Вскрыв ее, они обнаружили наличные деньги.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 customs.gov.by
У “Боінга” расійскай авіякампаніі “Победа”, які выконваў тэхнічны рэйс з Мінска ў Маскву, адмовіў рухавік
У самалёта “Боінг 737-800” расійскай авіякампаніі “Победа”, які выконваў тэхнічны рэйс з Мінска ў маскоўскі аэрапорт Унукава, падчас заходу на пасадку адключыўся адзін з рухавікоў.
Пасажыраў на борце не было, паведамляе расійскі тэлеграм-канал Shot. Табло аэрапортаў у Мінску і Унукаве, якія прааналізаваў “Позірк”, пацвярджаюць адсутнасць рэйсу ў раскладзе.
Адзначаецца, што няспраўнасць узнікла на вышыні каля 1,5 км. Перад адключэннем рухавіка рэзка знізіліся яго абароты, пасля чаго ў кабіне пілотаў спрацавала сігналізацыя.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ілюстрацыйны здымак wikipedia.org
Беларус апынуўся сярод 16 затрыманых у Польшчы па справе аб падатковых махінацыях з электрасамакатамі
Аб затрыманні грамадзяніна Беларусі ў рамках расследавання дзейнасці арганізаванай злачыннай групы, якая падазраецца ў маштабных падатковых махінацыях пры продажы электрасамакатаў, паведаміла Цэнтральнае следчае бюро паліцыі (ЦСБП) Польшчы.
Беларус стаў адным з 16 затрыманых падчас аперацыі, праведзенай у пачатку кастрычніка ў Мазавецкім ваяводстве. Астатнія — дзевяць грамадзян Польшчы і шэсць грамадзян Кітая.
Паводле звестак следства, у 2024-2026 гадах злачынная група займалася продажам электрасамакатаў праз інтэрнэт-платформу без выплаты падатку на дабаўленую вартасць. Меркаваная шкода дзяржаўнаму бюджэту складае не менш за 162 млн злотых (36,6 млн еўра).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 cbsp.policja.pl
Генсек ОБСЕ по итогам визита в Минск подтвердил центральную роль организации как площадки для диалога
Генеральный секретарь Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе (ОБСЕ) Феридун Синирлиоглу в ходе встреч в Минске подтвердил центральную роль организации как площадки для диалога и дипломатического взаимодействия, а также подчеркнул ее всеобъемлющий подход к безопасности, сообщила пресс-служба ОБСЕ по итогам завершившегося 4 ноября визита.
Это был первый официальный визит в Беларусь генсека ОБСЕ. Отмечается, что он встретился с Александром Лукашенко и министром иностранных дел Максимом Рыженковым, а также принял участие в IV Минской международной конференции по евразийской безопасности.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Renaud Cuny / OSCE
Колькасць заяў у “Адно акно” паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61%
З пачатку 2026 года паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу праз службы “Адно акно“ пададзена каля 14 тыс. заяў — на 61% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіяй ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур Міністэрства юстыцыі Раман Прохараў на прэс-канферэнцыі 4 лістапада.
Экстэрытарыяльны прынцып дазваляе грамадзянам звяртацца за адміністрацыйнымі працэдурамі ў зручную для іх службу незалежна ад месца жыхарства. Для выбару падыходнай установы на сайце Мінюста размешчана інтэрактыўная карта.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 4 лістапада
Каціроўка долара вырасла да 2,9806 рубля (+0,09%; +0,0027), еўра — да 3,3503 (+0,62%; +0,0208), кітайскага юаня — да 4,4698 за 10 (+0,33%; +0,0149).
Расійскі рубель патаннеў да 3,6515 за 100 (-0,19%; -0,0069).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
На беларускую журналістку Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) завялі ў Беларусі новую крымінальную справу
Аб гэтым Кацярына паведаміла ў сваім Фэйсбуку.
Нагадаем, што журналістка выйшла на свободу па памілаванні 19 сакавіка 2026 года ў межах вызвалення групы палітвязняў і была дэпартаваная з Беларусі. У зняволенні яна правяла 5 гадоў, 4 месяцы і 4 дні.
Журналістку затрымалі 15 лістапада 2020 года ў Мінску падчас прамой трансляцыі з "Плошчы Перамен", дзе сілавікі разганялі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі. Спачатку яе асудзілі да 2 гадоў калоніі. Незадоўга да заканчэння гэтага тэрміну супраць Андрэевай завялі новую крымінальную справу за "дзіўную здраду дзяржаве", павялічыўшы агульны тэрмін пакарання да 8 гадоў і 3 месяцаў зняволення.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Скрыншот "Позірк"
За “негатыўныя каментары на адрас вышэйшых службовых асоб і супрацоўнікаў мінскай міліцыі” затрымана пяць чалавек
У выніку маніторынгу сацыяльных сетак устаноўлена пяць жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце ад 36 да 66 гадоў, якія пакідалі “негатыўныя каментары ў адрас вышэйшых службовых асоб дзяржавы і супрацоўнікаў сталічнай міліцыі”, паведаміў МУС.
Як вынікае з апублікаванага відэазапісу, да "аперацыі" прыцягвалі адно са спецпадраздзяленняў МУС. Затрыманыя заявілі на камеру, што прызнаюць віну і выбачаюцца, некаторыя аргументуюць свае паводзіны ужываннем алкаголю.
“Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС на пастаяннай аснове праводзіцца работа па ўсталяванні інтэрнэт-карыстальнікаў, якія публікуюць у сетцы пагрозы і абразы ў адрас міліцыянтаў, заклікаюць да супрацьпраўных дзеянняў, прычынення фізічнай або маёмаснай шкоды”,
— паведаміў прадстаўнік упраўлення па Мінску Раман Прыгодзіч.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 скрыншот з відэа МУС Беларусі
Канада не дапусціць беларускіх і расійскіх хакеістаў на маладзёжны чэмпіянат свету
Пра намер Канады не дапусціць беларускіх і расійскіх хакеістаў да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету, які пройдзе ў гэтай краіне з 26 снежня 2026 года да 5 студзеня 2027-га, заявіў прэм’ер-міністр Марк Карні, паведамляе Reuters.
“Пакуль Расія і Беларусь падтрымліваюць гэтую незаконную, неапраўданую, жудасную вайну ва Украіне, пакуль гэта працягваецца, ні адзін са спартсменаў гэтых краін не будзе выступаць за свае зборныя ў Канадзе“,
— сказаў Карні.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
Нямецкія вайскоўцы ў Літве будуць адсочваць магчымае з’яўленне новых радараў СПА ў Беларусі
Аб распачатым зборы нямецкімі вайскоўцамі ў Літве радыёэлектроннай інфармацыі, якая дазволіць, у прыватнасці, выяўляць новыя радыёлакацыйныя станцыі супрацьпаветранай абароны ў Беларусі, паведаміў віцэ-адмірал бундэсвера Томас Даум, перадае літоўскі нацыянальны вяшчальнік LRT.
Паводле слоў военачальніка, звесткі будуць паступаць у базы радыёэлектроннай барацьбы і выкарыстоўвацца іншымі сістэмамі для выяўлення змяненняў у ваеннай інфраструктуры суседніх краін.
“Гэта дапаможа іншым нашым сістэмам вызначаць, напрыклад, ці ўстанаўлівае Беларусь новыя радыёлакацыйныя станцыі супрацьпаветранай абароны. Гэта таксама будзе дапамагаць нашым знішчальнікам Eurofighter пры выкананні задач або прадастаўляць інфармацыю падраздзяленням літоўскага войска“,
— заявіў Даум.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Bradley Singleton / unsplash.com
“Аналітыка ад Позірку”. У Беларусі выяўлена больш за тысячу ахвяр гандлю людзьмі, але кампенсацыю прысудзілі толькі двум.
Новы даклад экспертнай групы Савета Европы (GRETA) выкрывае глыбокі разрыў паміж афіцыйнай статыстыкай і рэальнай дапамогай пацярпелым ад гандлю людзьмі ў Беларусі. З 1.161 чалавека, прызнанага ахвярай у 2022–2025 гадах (з якіх 59% — дзеці), прысуд з кампенсацыяй атрымалі толькі двое, а бясплатную юрыдычную дапамогу адвакатаў не атрымаў ніхто.
Чаму суды пазбягаюць спецыяльных артыкулаў КК за гандаль людзьмі, як разгром адвакатуры пазбавіў пацярпелых абароны і што адбываецца з сістэмай дапамогі — у матэрыяле для @pozirkonline разбіраецца Аляксандра Кулашэнка.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку