Рыжанкоў сустрэўся з кіраўніцтвам МЗС М'янмы, Казахстана і Ірана З м'янманскім калегам Тын Маун Све абмяняліся думкамі па пытаннях глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, разгледзелі выкананне дамоўленасцей і актывізацыю сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы. На сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Казахстана Ермухамбетам Конуспаевым пацверджана зацікаўленасць у пашырэнні кантактаў і актывізацыі практычнага ўзаемадзеяння. Прадстаўніку МЗС Ірана Саіду Хатыбзадэ Рыжанкоў заявіў, што Мінск нязменна выступае за неўхільнае выкананне прынцыпаў Статута ААН, уключаючы мірнае вырашэнне спрэчак. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 mfa.gov.by