Трое беларусаў затрыманыя ў Польшчы за нелегальны выраб цыгарэт Трое грамадзян Беларусі і адзін грамадзянін Польшчы — затрыманыя за нелегальны выраб тытунёвых вырабаў. Была выяўленая поўная лінія па ўпакоўцы цыгарэт, а таксама склад з кампанентамі для вытворчасці. Канфіскавана больш за 400 тыс. цыгарэт адной з вядомых марак, ацэначны кошт перавышае 400 тыс. злотых. Затрыманым выставілі абвінавачанні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. Калі віна будзе даказаная, ім можа пагражаць да 8 гадоў пазбаўлення волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Памежная ахова Польшчы