За трэці квартал у Беларусі вырасла адчувальная інфляцыя — Нацбанк У верасні 2026 года адчувальная насельніцтвам інфляцыя за апошнія 12 месяцаў склала 6,8%, чаканы рост цэн праз год — 6,5% (у чэрвені гэтыя паказчыкі былі адпаведна 6,7% і 6,2%). Пра гэта паведамляе Нацыянальны банк на падставе праведзенага апытання. "Пасля запаволення інфляцыйных працэсаў у першым паўгоддзі, у трэцім квартале інфляцыя нязначна павялічылася. У верасні прырост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэнні склаў 4,6%, у чэрвені — 4,3%. Пры гэтым з чэрвеня па верасень гадавыя тэмпы базавай інфляцыі захоўваліся на ўзроўні 4,8%", — адзначае рэгулятар. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 1prof.by