Нацбанк дазволіў ЗАТ "Неа Банк Азія" праводзіць аперацыі з каштоўнымі металамі Цяпер банк можа адкрываць і весці рахункі ў каштоўных металах, купляць і прадаваць іх у выпадках, прадугледжаных рэгулятарам, а таксама прыцягваць і размяшчаць каштоўныя металы ва ўклады фізічных і юрыдычных асоб. "Неа Банк Азія" (да жніўня 2024 года — "БТА Банк") — беларускі камерцыйны банк са штаб-кватэрай у Мінску. 99,93% яго акцый належаць казахстанскаму ТАА "SNRG Capital Eurasia", канчатковы бенефіцыяр — прадпрымальнік Султан Марэнаў. Паколькі банк кантралюецца прыватным казахстанскім капіталам, ён пазбег санкцыйных абмежаванняў, не адключаны ад SWIFT і працягвае праводзіць плацяжы за мяжу. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 kranite.com