33 беларускіх ваенных знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах — праваабаронцы З 2020 года як мінімум 75 беларускіх ваеннаслужачых падвергліся крымінальнаму пераследу па палітычных матывах, з іх 33 на дадзены момант знаходзяцца ў зняволенні. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Па меншай меры 15 ваеннаслужачых абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве", яшчэ 13 — у "акце тэрарызму". Не менш за 12 чалавек было асуджана на тэрміны ад 20 да 25 гадоў пазбаўлення волі. У 2026 годзе было асуджана не менш за 13 ваенных. ☝️У сакавіку па меншай меры восем чалавек затрымалі па справе Аб'яднанага пераходнага кабінета, які КДБ прызнаў "тэрарыстычнай арганізацыяй". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Marco Chilese / unsplash.com