У Польшчы затрыманыя двое грамадзян Беларусі па падазрэнні ў крадзяжах электронікі з крам Паводле паліцыі Алавы, апошні інцыдэнт з удзелам фігурантаў адбыўся 29 кастрычніка — пасля крадзяжу яны "зніклі на аўтамабілі Skoda". Паліцэйскія ўстанавілі меркаваны маршрут аўто і спынілі яго для праверкі. "Мужчыны не змаглі патлумачыць, якім чынам набылі гэтыя рэчы, і не мелі чэкаў, якія маглі б пацвердзіць іх законнае паходжанне". Праваахоўнікі правяраюць іх магчымую датычнасць да іншых аналагічных злачынстваў. Паводле ч. 1 арт. 278 КК Польшчы, за крадзеж прадугледжана пакаранне ад трох месяцаў да пяці гадоў пазбаўлення волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 belmir.by