У Нацбанку адзначаюць зніжэнне інфляцыйных чаканняў насельніцтва Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў заявіў, што інфляцыйныя чаканні насельніцтва ў 2026 годзе "знізіліся прыкладна на 3–4 працэнтныя пункты адносна таго, што было ў мінулым годзе". Паводле яго слоў, зараз узровень чаканняў набліжаны да агульнага ўзроўню інфляцыі, і далейшага такога зніжэння рэгулятар не чакае. У верасні 2026 года спажывецкія цэны выраслі на 0,5%. Харчовыя тавары падаражэлі на 0,1%, нехарчовыя — на 0,6%, паслугі — на 0,9%. У параўнанні са снежнем 2025-га рост цэн склаў 3,6%, у гадавым вымярэнні — 4,6%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 blizko.by