Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 4 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
Золатавалютныя рэзервы Беларусі зноў зменшыліся
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2026 года склалі 14 млрд 257 млн долараў ЗША ў эквіваленце, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.
Паводле інфармацыі рэгулятара, золатавалютныя рэзервы за кастрычнік зменшыліся на 376,5 млн долараў, або амаль на 2,6%. На 1 кастрычніка яны складалі 14 млрд 633 млн долараў, на 1 студзеня — 1 4 млрд 423 млн.
Нацбанк заявіў, што скарачэнне золатавалютных рэзерваў звязана са зніжэннем цаны на золата на міжнародных рынках.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: unsplash.com
edited
☝️“Аналітыка ад Позірку”. “Вайна хутка скончыцца”, “давайце наладжваць стасункі”. Лукашэнка прадстаўляе вобраз сваёй ідэальнай будучыні.
Выступленне Аляксандра Лукашэнкі на Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы не прынесла новых тэзісаў, але выразна акрэсліла яго галоўную мару: высці сухім з вайны, "перагарнуць старонку" з Захадам і разменьваць палітвязняў на зняцце санкцый.
Аўтакрат разлічвае на хуткае завяршэнне расійска-украінскага канфлікту і спадзяецца прадаць Бруселю ілюзію нармалізацыі — паводле "азербайджанскай мадэлі", дзе рэпрэсіі проста схаваныя глыбока пад радары, а знешне краіна выглядае "чыстай і бясшкоднай".
Чаму рэпрэсіі ў Беларусі не спыняцца нават пры дыялогу з ЕС, як на гэты кантэкст уплывае "Ліст 73" і якой бачыць сваю палітычную старасць галоўны ініцыятар "транзіту ў УНС" — у матэрыяле для @pozirkonline разбіраецца Вячаслаў Корасцень.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
У Польшчы рыхтуецца павелічэнне тэрміну дзеяння праязнога дакумента для замежнікаў да двух гадоў
У Польшчы ідзе працэс "унясення змяненняў у закон пра замежнікаў, накіраваных на павелічэнне тэрміну дзеяння праязнога дакумента з аднаго года да двух гадоў, а таксама на прызнанне яго ў якасці пасведчання асобы".
Пра гэта паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета па выніках сустрэчы намесніка кіраўніка АПК Паўла Латушкі з кіраўніком Упраўлення па справах замежнікаў Томашам Цытрыновічам.
У цяперашні час, як адзначаецца, сярэдні тэрмін чакання атрымання дакумента для тых, каму дадзена міжнародная абарона, складае тры месяцы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 mostmedia.pl
Ціханоўская ў Берліне: Беларусь — не безнадзейная справа, падтрымка Германіі сапраўды велізарная
"Беларусы павінны бачыць, што Еўропа — гэта не далёкая мара, а рэальная альтэрнатыва “рускаму свету”",
— заявіла дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская на міжнародным форуме Berlin Belarus Future Forum у сталіцы ФРГ 3 лістапада.
Паводле слоў палітыка, якія прыводзіць яе прэс-служба, еўрапейскія партнёры ўжо сёння павінны рыхтавацца да дэмакратычных пераменаў у Беларусі, "распрацоўваць канкрэтныя планы еўрапейскай інтэграцыі і захоўваць падтрымку беларускага грамадства".
" Мы распрацавалі планы рэформаў. Таму, калі настане момант, Беларусь павінна быць гатовая. І Еўропа таксама павінна быць гатовая",
— сказала дэмлідарка.
Яна заклікала ўмацоўваць праеўрапейскія настроі ў грамадстве праз выдачу віз, падтрымку праграм мабільнасці, адукацыі і культуры.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 4 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Лекцыя «Беларуская драматургія: Уладзіслаў Галубок» у Мінску (Цэнтр беларускай драматургіі, у будынку РТБД, Крапоткіна, 44, 18:00)
▪️Кінаклуб "Жаночае пытанне нашага часу" ў Варшаве (Месца паведамяць па рэгістрацыі, 18:30)
▪️Выстава "Глыбоцкая кераміка" ў Азярцы (Музей народнай архітэктуры і побыту, 15:00)
▪️Выстава, прысвечанай памяці мастака Віктара Ціханава ў Мінску (Мастацкая галерэя БЕЛАРТ, вул. К. Маркса, 4, 18.00)
▪️ Лекцыя-дыскусія "Берасцейскія шляхі" з удзелам архітэктара Андрэя Вараб'я, археолага Антося Дацкевіча ў Брэсце (вул. Леванеўскага, 1, каб. 22, 19.00)
▪️Лекцыя "Беларуская драматургія: Уладзіслаў Галубок" у Мінску (Цэнтр беларускай драматургіі, у будынку РТБД, Крапоткіна, 44, 18.00 )
🌙 Галоўныя навіны 3 лістапада:
🤷♂️ У Вільнюса "няма ілюзій" аб змене Мінскам сваіх паводзін — дарадца прэзідэнта
❗️ Уначы над Гомелем было чуваць беспілотнік
🚊 БЧ нагадала работнікам пра забарону ганьбіць яе імідж і рэпутацыю, у тым ліку ў інтэрнэце
🏔Суўладальнік тэрмінала ў Клайпедзе лічыць, што беларускі калій не зможа замяніць канадскі на рынку ЗША
⚠️ Пасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі атакаваць мяжу Беларусі і ЕС
📷 Філіял Веткайскага музея i яго «Апошнія набыцці»
Крынiца: instagram @vetkamuseum
edited
У Беларусі затрымана 10 чалавек па справе аб ухіленні прадстаўнікоў Bayer ад выплаты падаткаў
Следчы камітэт паведамляе, з студзеня 2020-га па сакавік 2026 года кіраўнікі замежных кампаній Bayer і АТ "Байер" прадавалі ў Беларусі сродкі аховы раслін і фармацэўтычную прадукцыю без рэгістрацыі пастаяннага прадстаўніцтва.
Сцвярджаецца, што для прыкрыцця дзейнасці былі створаныя ТАА "Байер ВР" і шэраг прадстаўніцтваў. Паводле СК, яны "ўхіліліся ад выплаты падаткаў на агульную суму больш за 50 млн рублёў".
Накладзены арышт на нерухомасць і транспарт кампаніі, рахункі таварыства і прадстаўніцтваў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
👁🗨 Валдасу Адамкусу 100 гадоў. Чым вядомы былы прэзідэнт Літвы і як ён звязаны з Беларуссю
Ён узначальваў краіну два тэрміны, удзельнічаў у яе інтэграцыі ў Еўрапейскі саюз і НАТО, аднойчы сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, а праз гады сам апынуўся аб'ектам увагі беларускай Генеральнай пракуратуры, якая спрабавала прыцягнуць яго да расследавання справы аб "генацыдзе беларускага народа".
Чым вядомы Адамкус, хто з сусветных палітыкаў дажыў да стагадовага юбілею, чаму стасункі літоўскага прэзідэнта з Беларуссю аказаліся няпростымі — пра гэта пiша ў матэрыяле для @pozirkonline Цалак Кахян.
🗝 Без VPN
#эксплэйнер_Позірку
edited
Літва не прапусціла з Беларусі грузавік з грыбамі пасля выяўлення цэзію-137
Аўтамабіль з больш чым сям'ю тонамі свежых лісічак прыбыў у пункт пропуску Мядзінінкай 31 кастрычніка. Пры яго ўездзе спрацавала стацыянарная сістэма радыяцыйнага кантролю, а пры дадатковай праверцы ў грыбах выявілі падвышанае ўтрыманне радыёнукліда цэзій-137.
За рулём быў 36-гадовы грамадзянін Беларусі з ДНЖ у Літве да кастрычніка 2027 года. Пасля сувязi з Цэнтрам радыяцыйнай бяспекі грузавіку адмовілі ва ўездзе, пасля поўначы ён вярнуўся ў Беларусь.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 1prof.by
Пасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі атакаваць мяжу Беларусі і ЕС
2 лістапада зафіксавана 20 спробаў яе парушэння, усе імкнуліся трапіць у Латвію. Да паўзы 1 лістапада агульная мяжа Беларусі і ЕС цярпела штурмы 230 дзён запар (з 16 сакавіка), беларуска-латвійская — 221 дзень запар (з 25 сакавіка).
☝️З пачатку года суседнія краіны ЕС зарэгістравалі амаль 15 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 strazgraniczna.pl
Нам патрэбныя дамоўленасці аб ненападзе з Еўропай, перспектыва дыялогу не бачная — Лаўроў у Мінску
Беларусь і Расія не адштурхваюць еўрапейскія дзяржавы і "гатовыя бачыць іх за агульным сталом", заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў падчас размовы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым.
Міністар РФ сказаў, што "самаізаляцыя не адпавядае інтарэсам народаў Еўропы":
"Мы іх чакаем, але яны павінны паспець". "Жыццё прымусіць",
— адказаў Лаўроў.
Выступаючы на канферэнцыі, расійскі міністр заявіў, што ў "сусветнай большасці" склаўся "запыт на новую мадэль светаўладкавання".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
У Маскве ўраджэнца Беларусі затрымалі па падазрэнні ў забойстве земляка
Паводле "Маскоўскага камсамольца", абодва мужчыны прыехалі ў Маскву на заробкі ў верасні, пасяліліся ў хостеле на 15-й Паркавай вуліцы і працавалі разнарабочымі ў адной будаўнічай кампаніі.
Увечары 2 лістапада мужчыны вярнуліся з працы і сталі распіваць спіртное разам з калегамі. Паводле іх слоў, падчас застолля паміж беларусамі ўзнік канфлікт. Адзін з іх ударыў другога нажом. Пацярпелы сканаў на месцы, падазраванага затрымала паліцыя.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
edited
У Вільнюса "няма ілюзій" аб змене Мінскам сваіх паводзін — дарадца прэзідэнта
Пра гэта заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы па нацыянальнай бяспецы Дэйвідас Матулёніс. Ён выказаў здзіўленне нядаўняй публікацыяй Politico, у якой сцвярджалася, што ЗША працягваюць ціснуць на Літву ў пытанні транзіту беларускага калію:
"Кантакты былі некалькі месяцаў таму, была дыскусія, пасля гэтага нічога не было".
Паводле яго слоў, ЕС прагаласуе аб прадаўжэнні санкцый у канцы лютага, і Літва прытрымліваецца пазіцыі, што яны павінны дзейнічаць.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 delfi.lt
Ціханоўская павіншавала Валдаса Адамкуса з 100-гадовым юбілеем
Святлана Ціханоўская павіншавала экс-прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса з 100-гадовым юбілеем. У сацсетцы Х яна напомніла, што палітык вярнуўся з выгнання, каб "служыць свабоднай Літве".
"Ваша жыццё ўсяляе ў мяне надзею, што беларусы таксама вернуцца дадому, у свабодную краіну",
— дадала Ціханоўская, падзякаваўшы за падтрымку беларускага народа.
☝️Валдас Адамкус нарадзіўся 3 лістапада ў Каўнасе. У 1944 годзе перабраўся ў Германію, адкуль у 1949-м з'ехаў у ЗША. Прэзідэнтам Літвы быў упершыню абраны ў 1998 годзе, у 2002-м прайграў другі тур Роландасу Паксасу, а ў 2004-м зноў стаў главой дзяржавы.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 delfi.lt
Суўладальнік тэрмінала ў Клайпедзе лічыць, што беларускі калій не зможа замяніць канадскі на рынку ЗША
Паводле суўладальніка кампаніі Birių krovinių terminalas (BKT) Ігара Удавіцкагаі, нават сукупныя магутнасці вытворцаў Беларусі, Расіі і Германіі пакрылі б толькі 30–35% патрэбаў амерыканскага рынку, а для поўнай замены канадскіх паставак спатрэбілася б каля дзесяці гадоў і 1,5 млрд інвестыцый.
У паўднёвых штатах, напрыклад у Місісіпі, беларускія ўгнаенні маглі б мець перавагу ў цане, аднак у "кукурузны пояс" канадскую прадукцыю хутчэй і танней дастаўляць па чыгунцы.
Аднаўленне транзіту праз Літву Удавіцкі лічыць малаверагодным з прававых прычын: Вільнюс спыніў перавозку беларускага калію з 1 лютага 2022 года, прызнаўшы дагавор паміж "Літоўскімі чыгункамі" і "Беларуськаліем" не адпаведным інтарэсам нацыянальнай бяспекі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Лукашенко заявил, что отказался бы от Нобелевской премии мира, но “пускай бы ее получил“ Трамп
Уже только для того, чтобы президент Соединенных Штатов Америки Дональд Трамп “не позволил европейцам развязать ядерный конфликт, ему стоит дать [Нобелевскую] премию мира“, заявил Александр Лукашенко 3 ноября на IV ежегодной “Минской международной конференции по евразийской безопасности“.
“Пускай бы он получил эту премию мира. Простите меня, опять из личного: если бы мне эту премию предложили или [министру иностранных дел России] Сергею Лаврову, мы точно бы отказались от нее/ Ну хочет человек, надо дать. Он действительно сдерживает матушку Европу от третьей мировой войны, которая может закончиться ядерным конфликтом. Надо поддерживать все усилия по стабилизации обстановки на планете“,
- сказал он.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 wikimedia.org
Пуцін дазволіў падпісваць кантракты на вайсковыя пастаўкі ў Беларусь да завяршэння ўзгадненняў
Пра зацвярджэнне новага парадку вайсковых паставак паміж Расіяй і Беларуссю паведаміў 2 лістапада расійскі афіцыйны партал прававой інфармацыі, які апублікаваць указ Уладзіміра Пуціна № 792.
Згодна з зацверджаным указам палажэннем, расійскія ўпаўнаважаныя арганізацыі могуць падпісваць кантракты з беларускімі замоўцамі да завяршэння ўзгадненняў. Такі кантракт набывае моц пасля зацвярджэння пераліку прадукцыі ваеннага прызначэння або атрымання неабходнага дазволу.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Мінабароны
Лукашэнка прапанаваў жанчынам заняцца міратворчасцю, паколькі “мужыкі не даюць рады”
Калі “мужыкі не даюць рады, трэба жанчын падключаць”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада на IV штогадовай “Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы”, анансуючы тэматычную сесію мерапрыемства пра ролю жанчын ва ўмацаванні міру, бяспекі і ўстойлівым развіцці.
“Дакладчыкамі будуць толькі жанчыны. Думаю, усім будзе карысна пачуць іх меркаванні пра тое, як спыніць раскручванне махавіка гвалту і спыніць мілітарызацыю планеты. Бо менавіта жанчыны — захавальніцы жыцця, ім больш блізкае стварэнне, а не канфрантацыя”,
- сказаў ён.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Anh Tuan Thomas / unsplash.com
Усе асноўныя валюты падаражэлі на біржавых таргах 3 лістапада
Каціроўка долара вырасла да 2,9779 рубля (+0,78%; +0,0230), еўра — да 3,3295 (+0,34%; +0,0113), кітайскага юаня — да 4,4549 за 10 (+0,12%; +0,0053), расійскага рубля — да 3,6584 за 100 (+0,02%; +0,0007).
Па выніках мінулага працоўнага тыдня (26–30 кастрычніка) курс долара не змяніўся, застаўшыся на адзнацы 2,946 рубля; юаня — вырас на 0,18% (з 4,4188 да 4,4266 за 10), расійскага рубля — на 0,1% (з 3,6597 да 3,6635 за 100); еўра знізіўся на 0,18% (з 3,2997 да 3,2938).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Omid Armin / unsplash.com
Лукашэнка раскрытыкаваў АБСЕ і прадказаў ААН лёс Лігі нацый
З крытыкай шэрагу міжнародных структур, уключаючы Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, Еўразійскі эканамічны саюз і БРІКС, выступіў Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада на IV штогадовай “Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы”.
“На жаль, сёння сіла міжнароднага права пры патуранні і маўклівай згодзе міжнародных інстытутаў пакуль цалкам саступае праву сілы. У першую чаргу гэта тычыцца Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Пры ўсёй павазе да гэтай арганізацыі шмат гаворыцца, але практычна нічога не робіцца. У свой час Ліга нацый, на змену якой прыйшла ААН, распалася праз сваю няздольнасць прадухіліць Другую сусветную вайну. Баюся, што ААН наканаваны такі ж лёс. Не хацелася б”
- сцвярджае ён.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 eia.media