Ціханоўская павіншавала Валдаса Адамкуса з 100-гадовым юбілеем Святлана Ціханоўская павіншавала экс-прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса з 100-гадовым юбілеем. У сацсетцы Х яна напомніла, што палітык вярнуўся з выгнання, каб "служыць свабоднай Літве". "Ваша жыццё ўсяляе ў мяне надзею, што беларусы таксама вернуцца дадому, у свабодную краіну", — дадала Ціханоўская, падзякаваўшы за падтрымку беларускага народа. ☝️Валдас Адамкус нарадзіўся 3 лістапада ў Каўнасе. У 1944 годзе перабраўся ў Германію, адкуль у 1949-м з'ехаў у ЗША. Прэзідэнтам Літвы быў упершыню абраны ў 1998 годзе, у 2002-м прайграў другі тур Роландасу Паксасу, а ў 2004-м зноў стаў главой дзяржавы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 delfi.lt