Суўладальнік тэрмінала ў Клайпедзе лічыць, што беларускі калій не зможа замяніць канадскі на рынку ЗША Паводле суўладальніка кампаніі Birių krovinių terminalas (BKT) Ігара Удавіцкагаі, нават сукупныя магутнасці вытворцаў Беларусі, Расіі і Германіі пакрылі б толькі 30–35% патрэбаў амерыканскага рынку, а для поўнай замены канадскіх паставак спатрэбілася б каля дзесяці гадоў і 1,5 млрд інвестыцый. У паўднёвых штатах, напрыклад у Місісіпі, беларускія ўгнаенні маглі б мець перавагу ў цане, аднак у "кукурузны пояс" канадскую прадукцыю хутчэй і танней дастаўляць па чыгунцы. Аднаўленне транзіту праз Літву Удавіцкі лічыць малаверагодным з прававых прычын: Вільнюс спыніў перавозку беларускага калію з 1 лютага 2022 года, прызнаўшы дагавор паміж "Літоўскімі чыгункамі" і "Беларуськаліем" не адпаведным інтарэсам нацыянальнай бяспекі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"