Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h
Reach per post (ERR)12.1%331 avg views
Posting24.9/daylast 4 hours ago
Reactions per 1K views9.9👍 👎 ❤
Ксяндза Парахневіча не змаглі асудзіць за “здраду дзяржаве”, прыгаварылі да 3 гадоў зняволення паводле іншага артыкула
66-гадовы пробашч парафіі ў Альковічах (Вілейскі раён Мінскай вобласці) ксёндз Анатоль Парахневіч прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе katolik.life на падставе атрыманай ад вернікаў інфармацыі.
Згодна з данымі парталу, вырак быў вынесены ў кастрычніку, дакладная дата невядомая. Працэс праходзіў не ў Мінску, як паведамлялася раней, а ў судзе Вілейскага раёну. Пасяджэнні былі ў закрытым рэжыме, “таму ў судовую залю нікога не прапускалі і сутнасць справы застаецца невядомай”.
Паводле звестак вернікаў, нават кіраўніцтва курыі не ведае, у чым менавіта абвінавацілі святара.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 katolik.life
Лукашэнка гатовы правесці мірныя перамовы па Украіне ў сваёй рэзідэнцыі, але не згодны выконваць ролю пасярэдніка
Пра гатоўнасць “і далей рабіць рэальны ўнёсак ва ўрэгуляванне канфлікту” ва Украіне і мінімізацыю яго наступстваў заявіў 3 лістапада Аляксандр Лукашэнка на IV штогадовай “Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы”.
Паводле слоў спікера, “альтэрнатывы мірнаму вырашэнню ўсё адно няма”. “Калі хочаце дамовіцца — я звяртаюся да тых, хто хоча дамовіцца, — калі ласка, прыязджайце. Прыязджайце ў Мінск. У любым месцы — у “Прэзідэнт-Атэлі”, у Палацы Незалежнасці — усё аддаю. Прыходзьце, як гэта некалі было, будзем дамаўляцца”, — сказаў ён.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Дзяржпагранкамітэта
edited
Вайна Расіі супраць Украіны ўжо закранае тэрыторыю Беларусі, вынікае з заявы Лукашэнкі
Якую ён зрабіў 3 лістапада на IV штогадовай “Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы”.
“Мы хочам найхутчэйшага мірнага ўрэгулявання. Кровапраліцце, супрацьстаянне, у якое апынуліся ўцягнутымі два братнія нам народы, адбываецца проста ля нашай мяжы. І я мушу сказаць, не ля мяжы, а ўжо, не буду называць факты, на тэрыторыі Беларусі. Некаму хочацца ўцягнуць Беларусь у гэтую вайну і развязаць эскалацыю. Але ўцягванне Беларусі ў вайну — гэта не проста эскалацыя. Гэта страшны новы ўзровень гэтай вайны. Мы робім усё для таго, каб не ўлезці ў гэтую вайну”,
— сказаў ён.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Лукашэнкі
Уначы над Гомелем было чуваць беспілотнік
Пра пралёт беспілотніка з характэрным гукам “мапеда” ўначы 3 лістапада над Гомелем паведамляе рэгіянальны партал “Флагшток” са спасылкай на відавочцаў.
Паводле інфармацыі гэтага СМІ, каля поўначы дрон праляцеў над Савецкім раёнам і паўднёвымі ўскраінамі абласнога цэнтра; карыстальнікі сацыяльных сетак пішуць пра вельмі гучны гук.
Пры гэтым украінскія маніторынгавыя каналы зафіксавалі адзін расійскі БПЛА над тэрыторыяй Беларусі прыкладна на дзве гадзіны пазней: каля 2:00 дрон знаходзіўся над Брэсцкай вобласцю — у раёне Століна, пасля працягнуў рухацца ў бок Пінска. Што адбылося з ім далей, не ўдакладняецца.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
Лукашэнка сцвярджае, што АБСЕ ніяк не рэагуе на вайну, якая “не першы год” ідзе ў Еўропе
Улады Беларусі будуць змагацца за тое, каб Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) “вярнулася да сваіх прафесійных абавязкаў і працавала ў кірунку бяспекі і супрацы”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада ў Мінску на сустрэчы з генеральным сакратаром АБСЕ Ферыдунам Сінірліаглу.
“Што тычыцца АБСЕ, мушу сказаць, што ў нас неадназначнае стаўленне да гэтай арганізацыі ў сілу вядомых вам прычын”,
— цытуе палітыка яго прэс-служба.
“Вядомыя прычыны” ён не назваў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Лукашэнкі
Кветкі для беларускага Песняра!
3 лістапада, у дзень нараджэння Якуба Коласа, супрацоўнікі музею разам з прыхільнікамі беларускай культуры ўшанавалі памяць вялікага Песняра, якому сёння споўнілася б 144 гады.
У Мінску адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка класіку.
Якуб Колас — адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і народны паэт БССР. Яго спадчына ўключае такія фундаментальныя творы, як паэмы "Новая зямля" і "Сымон-Музыка", трылогію "На ростанях", аповесць "Дрыгва", а таксама зборнікі вершаў i "Казкі жыцця".
📷 @muzeykolasa
У Беларусі затрыманы 46-гадовы замежнік з буйной партыяй псіхатропу
Супрацоўнікі наркакантролю Гродзенскай вобласці затрымалі мужчыну з буйной партыяй псіхатропнага рэчыва параметылэфедрон — амаль 2 кг, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства,ён прыехаў у Беларусь у верасні, каб працаваць на інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў. Заяўляецца, што ён размяшчаў аптовыя партыі забароненых рэчываў у схованках у Мінску і Мінскім раёне.
Падазраванага затрымалі пры сілавой падтрымцы байцоў спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС. Распачатая крымінальная справа за незаконны збыт наркотыкаў. Мужчыну, як адзначае міністэрства, пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
У Варшаве праходзіць выстава “Беларусы з Украінай у сэрцы”
З 31 кастрычніка па 12 лістапада ў Музеі вольнай Беларусі працуе выстава “Беларусы з Украінай у сэрцы”.
Дэманструецца 21 карціна дзесяці беларускіх мастакоў, сярод якіх Алесь Пушкін (быў арыштаваны ў 2021 годзе, прызнаны палітвязнем, памёр у зняволенні ў 2023 годзе), Генадзя Драздова (былы палітзняволены), Алеся Цыркунова, Андрэя Такінданга, украінскага мастака Тараса Носара.
Мастакі малявалі разбураныя будынкі, вайскоўцаў і добраахвотнікаў, фіксавалі паўсядзённасць людзей, чыё жыццё змяніла вайна.
Выстава прысвечаная таксама байцам тактычнай групы “Беларусь”, якія загінулі, абараняючы Украіну ў 2015 годзе.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Вераніка Л. адмыслова для "Позірку"
БЧ нагадала работнікам пра забарону ганьбіць яе імідж і рэпутацыю, у тым ліку ў інтэрнэце
Кіраўніцтва Беларускай чыгункі нагадала работнікам пра “недапушчальнасць дзеянняў і выказванняў”, у тым ліку ў інтэрнэце, якія могуць зганьбіць “імідж або дзелавую рэпутацыю” БЧ.
Указаўшы на тое, што такімі ёсць патрабаванні арт. 13 Кодэкса прафесійнай этыкі работнікаў гэтага дзяржаўнага аб’яднання, БЧ падкрэсліла, што выкананне палажэнняў гэтага дакумента з’яўляецца “адным з крытэрыяў ацэнкі якасці працоўнай дзейнасці” чыгуначнікаў.
Згаданы кодэкс быў зацверджаны 16 чэрвеня 2022 года загадам начальніка чыгункі № 161Н.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 sb.by
Адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД наблізілася да 6,6 млрд долараў
Гандлюючы таварамі з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у студзені — верасні 2026 года, Беларусь больш экспартавала, чым імпартавала.
Аднак з дзяржавамі па-за аб’яднаннем знешнегандлёвае сальда склалася для Мінска адмоўным, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Дзяржпагранкамітэт
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Перамога студэнцкага руху на выбарах у Сербіі стала нечаканым ударам па шматгадовай уладзе Аляксандра Вучыча. Новая парламенцкая большасць выступае за еўрапейскую інтэграцыю, рэформы і барацьбу з карупцыяй, але пакуль не вызначылася з будучай знешняй палітыкай.
Для Беларусі гэта азначае страту Лукашэнкам аднаго з палітычных партнёраў. Аднак рэзкага разрыву адносінаў паміж Мінскам і Белградам эксперты пакуль не чакаюць. Змена ўлады можа паўплываць на супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і стаўленне Сербіі да палітычнага пераследу беларусаў за мяжой.
Як студэнцкая перамога змяняе Сербію, што будзе з яе адносінамі з Лукашэнкам і якія новыя магчымасці яна адкрывае для беларускіх дэмакратычных сіл — у матэрыяле для @pozirkonline разбіраецца Цалак Кахян.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
Рыжанкоў абвінаваціў ААН у палітызацыі праграм дапамогі, а Захад — у развязванні войнаў
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў падчас Міжнароднага форуму ШАС па ўстойлівым развіцці, які прайшоў 2 лістапада ў Мінску, абвінаваціў Арганізацыю Аб’яднаных Нацый у палітызацыі праграм дапамогі.
"Назіраецца дыферэнцыраваная, заснаваная на краінавых перавагах донарская дапамога па лініі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ААН у мэтах развіцця. Часта донары спрабуюць не прытрымлівацца нацыянальных інтарэсаў краін-рэцыпіентаў, усё больш паглыбляючыся ў палітычныя пытанні",
— цытуюць кіраўніка беларускага ведамства дзяржаўныя СМІ.
Ніякіх канкрэтных прыкладаў сваім словам чыноўнік не прывёў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МЗС
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 3 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Выстава "Брэстчына этнаграфічная " у Брэсце (Мастацкі музей, 16:00)
▪️Імпрэза "Музычны Мінск" у Мінску (музей Якуба Коласа, 18:00)
▪️Дзень святога Губерта ў Беластоку (Centrum im. Ludwika Zamenhofa, 18:00)
▪️Сустрэча "Дзяды: паэма, архетып, культурны код" у Мінску (Музей гісторыі беларускай літаратуры, 19:00)
▪️Прэзентацыя кнігі "Могілкі беларусаў Падляшша" у Беластоку (Książnica Podlaska im. Łukasza Górnickiego w Białymstoku, 18:00)
▪️ Прэзентацыя кніг Міколы Дзядка ў Кёльне (Lew Kopelew Forum, Neumarkt , 18:00)
▪️Ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу у Мінску (плошча Якуба Коласа, 10:00)
Галоўныя навіны 2 лістапада:
🌟 За незаконны вываз падсанкцыйных авіядэталяў у РФ суд у ЗША прыгаварыў грамадзянку Беларусі да года зняволення
🔫 BelPol: Дакументы сведчаць пра ўдзел МЗКТ у выкананні 15 расійскіх абаронных замоў
🪙 Паліва ў Беларусі даражэе яшчэ на адну капейку
🥷Паводле "справы Беларускага Гаюна" асуджана не менш за 240 чалавек
🙈 Латушка назваў "нелагічным" і "неадэкватным" візіт генсека АБСЕ ў Мінск
📷 Макет новага аэрапорта ў Віцебску, @vitebsk.today
В Минске за девять месяцев выявлено более 5,4 тыс. новых случаев диабета второго типа
Под наблюдением врачей находятся 90.883 взрослых пациента с сахарным диабетом, сообщает Комитет здравоохранения Мингорисполкома.
За январь — сентябрь 2026 года в столице зарегистрировали еще 5.406 случаев диабета второго типа.
Одним из основных факторов риска его развития является ожирение. За девять месяцев во время диспансеризации ожирение выявлено у 122.750 человек — это 29,2% всех прошедших обследование, отмечается в релизе.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 grodnonews.by
1 лістапада ўпершыню з сярэдзіны сакавіка на мяжы Беларусі і ЕС не зафіксавана актыўнасць нелегальных мігрантаў
Ён стаў першым пасля 15 сакавіка днём, калі суседнія краіны Еўрасаюза на працягу сутак не зафіксавалі актыўнасці нелегальных мігрантаў ля сваіх межаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіву даных іх пагранічных службаў.
Такім чынам, перыяд бесперапыннага міграцыйнага ціску склаў 230 дзён. Ён быў абумоўлены галоўным чынам пастаяннымі спробамі нелегалаў пранікнуць у Латвію — 221 дзень запар, пачынаючы з 25 сакавіка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 strazgraniczna.pl
Одобрен новый проект соглашения с Доминиканой о взаимной отмене виз
Предыдущий был разработан еще в 2023 году, но так и не был подписан.
Договором планируется закрепить возможность для граждан двух стран въезжать, выезжать и следовать транзитом по территории государств без виз при условии, что продолжительность их пребывания не превышает 30 дней с даты въезда (до 90 дней в течение календарного года).
Полномочия на проведение переговоров по проекту соглашения и его подписание предоставлены Министерству иностранных дел.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 coupleaway.com
Представители МИД Беларуси и РФ обсудили отношения с ЕС и “деятельность НАТО“
Об очередных белорусско-российских межмидовских консультациях, которые прошли 2 ноября, сообщает пресс-служба МИД Беларуси.
Белорусскую делегацию на переговорах возглавил заместитель министра иностранных дел Игорь Секрета, российскую — его коллега Александр Грушко.
Речь шла о сотрудничестве Минска и Москвы в рамках ОБСЕ, отношений с Европейским союзом и “другими европейскими региональными организациями”.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 mfa.gov.by
Белорусские кардиохирурги провели уникальную операцию, заявляют о рекорде
Белорусские кардиохирурги удалили пациенту рекордный объем сердечной мышцы через через аорту (единственный доступ к органу), чтобы устранить препятствие для оттока крови из сердца, сообщает РНПЦ “Кардиология“.
У мужчины была тяжелая форма гипертрофической кардиомиопатии. По данным компьютерной томографии, толщина миокарда достигала 40 мм (норма 6–10 мм). Глубина удаления ткани от кольца аортального клапана составила 10 см.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 РНПЦ “Кардиология“
Латушка назваў "нелагічным" і "неадэкватным" візіт генсека АБСЕ ў Мінск і заклікаў яго падняць пытанне палітвязняў
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка так выказаўся пра будучы візіт у Мінск генеральнага сакратара АБСЕ Ферыдуна Сінірліёглу. Паводле палітыка, на фоне масавых рэпрэсій, утрымання палітвязняў за кратамі і падтрымкі беларускімі ўладамі расійскай агрэсіі супраць Украіны такая паездка выглядае недарэчнай.
Латушка прызнаў, што дыпламаты павінны падтрымліваць камунікацыю, але адзначыў, што для гэтага існуе пляцоўка ў Вене, дзе знаходзіцца штаб-кватэра АБСЕ. Ён таксама накіраваў генсеку арганізацыі ліст з інфармацыяй пра колькасць палітвязняў у Беларусі.
Генсек АБСЕ наведае Мінск 3–4 лістапада для ўдзелу ў IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Паводле праваабарончага цэнтра "Вясна", на 2 лістапада ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі 887 чалавек.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Anadolu Ajansı