Пасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі атакаваць мяжу Беларусі і ЕС 2 лістапада зафіксавана 20 спробаў яе парушэння, усе імкнуліся трапіць у Латвію. Да паўзы 1 лістапада агульная мяжа Беларусі і ЕС цярпела штурмы 230 дзён запар (з 16 сакавіка), беларуска-латвійская — 221 дзень запар (з 25 сакавіка). ☝️З пачатку года суседнія краіны ЕС зарэгістравалі амаль 15 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі. Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 strazgraniczna.pl